Янка Вукавіч

аўстра-вугорскі афіцэр

Янка Вукавіч-Подкапельскі (па-харвацку: Janko Vuković-Podkapelski, 27 верасьня 1871 — 1 лістапада 1918) — харвацкі афіцэр флёту.

Янка Вукавіч-Подкапельскі
Janko Vuković-Podkapelski
27 верасьня 18711 лістапада 1918
Месца нараджэньня Брыньё, Харватыя
Месца сьмерці Пула
Прыналежнасьць Аўстра-Вугоршчына
Дзяржава славенцаў, харватаў і сэрбаў
Гады службы 1890—1918
Званьне Контр-адмірал

Біяграфія

рэдагаваць

Служыў у Аўстра-Вугорскім вайскова-марскім флёце і на працягу кароткага пэрыяду быў галоўнакамандуючым вайскова-марскім флётам Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў. Вукавіч удзельнічаў у баявых дзеяньнях падчас Першай сусьветнай вайны і быў прызначаны камандуючым флётам 31 кастрычніка 1918 году, калі Аўстра-Вугоршчына распалася і ўвесь флёт быў перададзены новаўтворанай Дзяржаве славенцаў, харватаў і сэрбаў. Загінуў, знаходзячыся за штурвалам SMS Viribus Unitis, які быў затоплены італьянскімі дывэрсантамі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Vukušić, Stjepan. Admiral. Roman o Janku Vukoviću pl. Podkapelskom, prvom hrvatskom admiralu. Zagreb, Naklada Pavičić, 2004; ISBN 953-6308-55-X
  • Katušić, Ivan. Admiralski stijeg. Zagreb, Znanje, 1987