Янаўшчынскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крупскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Я́наўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёну Менскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Янаўшчына.

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Вялікахальнявіцкі сельсавет у складзе Чарэйскага раёну Барысаўскай акругі9 чэрвеня 1927 году — Аршанскай). 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну.

1 кастрычніка 1973 году сельсавет перайменаваны ў Янаўшчынскі.

30 кастрычніка 2009 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — вёскі Баркі, Барсукі, Вялікія Хальнявічы, Глінаўка, Дудары, Клішына, Лісічына, Малы Каменец, Мялешкавічы, Падбярэзьзе, Пасёмкавічы, Янаўшчына і пасёлак Хальнявічы — перададзеныя Халопеніцкаму сельсавету[1].

Літаратура

рэдагаваць