Яльмар Сёдэрбэрг

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сёдэрбэрг.

Я́льмар Сёдэрбэрг (па-швэдзку: Hjalmar Söderberg; 2 ліпеня 1869, Стакгольм14 кастрычніка 1941, Капэнгаген) — швэдзкі пісьменьнік.

Яльмар Сёдэрбэрг
Hjalmar Söderberg.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 ліпеня 1869(1869-07-02)[1][2][3][4][5]
Стакгольм, Швэцыя[1][6]
Памёр 14 кастрычніка 1941(1941-10-14)[1][6][2][3][5] (72 гады)
Капэнгаген[1][6]
Сужэнец Märta Söderberg[d]
Дзеці Tom Söderberg[d], Mikael Söderberg[d], Betty Söderberg[d] і Dora Söderberg[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст, перакладнік, драматург, паэт, навэліст, малявальнік, пісьменьнік і літаратурны крытык
Гады творчасьці 1895 — цяпер
Мова швэдзкая мова[2]
Узнагароды
http://www.soderbergsallskapet.se/

ТворчасьцьРэдагаваць

Яльмар Сёдэрбэрг працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданьні, раманы, фэльетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і інш. Дэбютны раман «Памылкі» (Förvillelser) выйшаў у 1895. Кніга выклікала вялікія дэбаты, многія палічылі яе амаральнай. У 1898 выйшаў зборнік апавяданьняў «Гісторыі» (Historietter), ён зьмяшчае ў т.л. апавяданьне «Футра» — гісторыю пра доктара Хэнка, паводле якой у Швэцыі былі зьнятыя два кароткамэтражныя фільмы (1966 і 2008). Усяго Я. Сёдэрбэрг напісаў пяць зборнікаў апавяданьняў. Вяршыняй яго творчасьці стаў дзёньнікавы раман «Доктар Глас» (Doktor Glas), у якім галоўны герой забівае пастара, якога лічыць цалкам амаральнай асобай.

Для яго твораў характэрнае перапляценьне супрацьлеглых настрояў і тэмаў: гульлівасьці і сур’ёзнасьці, пакутаў і жорсткасьці, абыякавасьці і прадпрымальнасьці. Ён выдатна перадае атмасфэру Стакгольма і настрой свайго часу, пры гэтым закранае ў творчасьці «вечныя тэмы». Творы Я. Сёдэрбэрга перакладзеныя амаль на 30 моваў, многія экранізаваліся, паводле іх ставіліся спэктаклі.

Яльмар Сёдэрбэрг займаўся таксама мастацкім перакладам. Перакладаў творы Анатоля Франса, Гайнрыха Гайнэ, Гі дэ Мапасана і інш.

Беларускія перакладыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в г Мацевич А. А. Сёдерберг // Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 721.
  2. ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б SNAC — 2010.
  4. ^ Find a Grave — 1995.
  5. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  6. ^ а б в Сёдерберг Яльмар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  7. ^ Падарунак на Каляды: зборнік святочнага апавядання / Укладанне Ганна Янкута. — Мінск : Кнігазбор, 2014. — 196 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»). — ISBN 978-985-7119-15-8

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Яльмар Сёдэрбэргсховішча мультымэдыйных матэрыялаў