«Як по́шуг мала́нкі» — дакумэнтальны фільм пра антысавецкі супраціў у Заходняй Беларусі пасьля Другой сусьветнай вайны.

Як пошуг маланкі
Жанр дакумэнтальны фільм
Рэжысэр Валеры Мазынскі
Сцэнарыст Міхась Чарняўскі
Вытворчасьць BelSat
Дата выхаду 2010
Працягласьць 32:32
Краіна
Мова беларуская

Да гэтага часу застаюцца невядомымі факты супраціву савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасьля ІІ сусьветнай вайны. Удзельнікі супраціву яшчэ сёньня жывуць сярод нас, і дагэтуль зь іх ня зьнялі кляйма «вораг народу». Былых зьняволеных раскідала па сьвеце: нехта пасьля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта апынуўся ў Летуве, але большасьць — у Польшчы.

У цэнтры аповеду — лёс Расьціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларусі — на Мядзельшчыне й Смаргоншчыне — у 1950-х гадох. Удзельнікаў супраціву вельмі жорстка пакаралі, даўшы каму 10, каму 25 гадоў зьняволеньня, а Расьціслава прысудзілі да «найвышэйшае меры». Сёньня на месцы яго расстрэлу людзі ставяць крыжы — адзін за адным, але кожнага разу чаго крыж нішчаць невядомыя зламысьнікі. Пасьля кожнага такога акты вандалізму людзі ставяць новы крыж…

Галоўную ролю — Расьціслава Лапіцкага — сыграў 22-гадовы Ўладзімер Шульжыцкі, кіраўнік смаргонскае суполкі «Моладзі БНФ». Паплечнікаў Лапіцкага ўвасобілі Дзяніс Лазар з Маладэчна, Юстына Саўка зь Менску, вайскоўцаў і спэцслужбоўцаў — Павал Гарадніцкі, Аляксей Кавалец, Аляксей Сюдак ды інш. Здымкі праходзілі ў Маладэчне, Вялейцы, Смаргоні, Вільні, вёсках і мястэчках[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць