Якуб Ермаловіч
Якуб Ермаловіч (7 жніўня 1910, в. Вяшэўка, Ігуменскі павет, Менская губэрня, цяпер Бярэзінскі раён, Менская вобласьць — 18 красавіка 1987, Бярэзінскі раён) — беларускі празаік.
Якуб Ермаловіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 жніўня 1910 |
Памёр | 18 красавіка 1987 (76 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Біяграфія
рэдагавацьДрукавацца пачаў у раённых газэтах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданьнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсьціслаўскія двухгадовыя пэдагагічныя курсы. Выкладаў у вёсцы Ўсушак Чавускага раёну, з 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газэты «Калектывіст» у Ігумене (Менская вобласьць). У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту.
Арыштаваны 2 кастрычніка 1936 г., асуджаны да зьняволеньня.
У пэрыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўцы. Зь верасьня 1944 настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі пэдінстытут. Член СП СССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўцы[1].
Творы
рэдагаваць- Над Бярозай: Апавяданьні. Мн., 1960;
- Душа чалавека: Аповесьць і апавяданьні. Мн., 1962;
- Родная зямля: Аповесьць і апавяданьні. Мн., 1967;
- Твар у твар: Аповесьць і апавяданьні. Мн., 1970;
- Сьлед на зямлі: Аповесьці. Мн., 1977;
- Сіняя птушка: Аповесьці й апавяданьні. Мн., 1980;
- Акопы не пазарасталі: Аповесьці. Мн., 1985.
Крыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|