Якуб Вуек
Якуб Ву́ек (па-польску: Jakub Wujek SJ; 1541, Вангровец — 27 ліпеня 1597, Кракаў) — польскі каталіцкі сьвятар, езуіт, доктар багаслоўя, рэктар Віленскай акадэміі, аўтар перакладу Бібліі на польскую мову.
Якуб Вуек | |
Jakub Wujek SJ | |
рэктар Віленскай акадэміі | |
---|---|
1578 — 1580 | |
Папярэднік | Пётар Скарга |
Адукацыя | Рымская калегія |
Дзейнасьць | перакладнік, перакладнік Бібліі, пісьменьнік, тэоляг, каталіцкі тэоляг |
Нарадзіўся | 1541 Вангровец |
Памёр | 27 ліпеня 1597 Кракаў |
Пахаваны | Кракаў |
Прыняцьце сьвятога сану | лістапад 1568 |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСын Мацея Вуйка. Пачатковую адукацыю атрымаў у сямейным Вангроўцу ў школе цыстэрцыянаў. Працягваў навучаньне ў гуманітарна-прыродазнаўчых навуках у Сылезіі. Па рашэньні бацькоў у 1558 пакінуў Сылезію і пераехаў у Кракаў, дзе працягнуў адукацыю. У 1559 атрымаў званьне бакаляўра.
Працаваў настаўнікам у школе кракаўскага біскупа Якуба Уханскага, а калі таго прызначылі прымасам Польшчы, ён накіраваў Вуйка апекуном сваіх братоў у езуіцкую калегію ў Вене. Тут Якуб скончыў магістарскую праграму па філязофіі, а таксама палепшыў веды па матэматыцы і грэцкай мове.
У 1565 у Вене ўвайшоў у ордэн езуітаў, па навіцыяце пачаў навучаньне ў Рымскай калегіі, дзе атрымаў дактарат. Правёўшы ў Рыме два гады, пераехаў у Пултуск, дзе выкладаў у езуіцкім калегіюме. У 1568 высьвячаны на капэляна і з тае пары прысьвяціў сябе інтэнсіўнай прапаведніцкай і літаратурнай працы. У 1571—1578 быў рэктарам езуіцкага калегіюму ў Познані, у 1578—1580 — рэктарам Віленскай акадэміі. У 1579—1584 заклаў езуіцкую правінцыю ў сяміградзкай Клюж-Напоцы.
Памёр 27 ліпеня 1597 року, пахаваны ў скляпеньнях касьцёла сьвятой Барбары ў Кракаве.
Творчасьць
рэдагавацьВыдаў 2 вялікія творы: Пастыльлі каталіцкія (Postylla catholica, to iest Kazania na każdą niedzielę i na każde święto przez cały rok, 1573), Пастыльлі меншыя, а таксама «Жыцьці», «Жарсьці» й іншыя публікацыі.
У 1584 кіраўнікі ордэну езуітаў даручылі яму пераклад Сьвятога Пісьма. Пераклад ладзіўся з лацінскага варыянту сьвятога Гераніма — г. зв. Вульгаты, на Трыдэнцкім саборы ў 1546 року прызнаным афіцыйным тэкстам рыма-каталіцкае царквы.
У 1593 зьявіўся пераклад Новага Запавету, выдадзены з папраўкамі і псальмамі ў 1594 року. Поўны пераклад Бібліі быў скончаны ў 1595, аднак паколькі ён зьдзясьняўся зь лёвэнскай Вульгаты, езуіты абавязаныя былі рэдагаваць яго дзеля дастасаваньня да клемэнтынскай Вульгаты. Праца рэвізійнае камісіі заняла некалькі гадоў, і афіцыйны пераклад выйшаў толькі праз два гады па сьмерці Якуба Вуйка, у 1599. Унесеныя рэвізійнай камісіяй зьмены былі даволі значныя і шматлікія, аднак тым ня меней гэты пераклад стаў вядомы як пераклад Вуйка.
Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня Вуек карыстаўся з працы сваіх папярэднікаў. Пераклад адзначаецца сьцісласьцю і шматбаковасьцю: мова простая і зразумелая, а разам з тым паважная і годная. Пераклад замяніў Біблію Леапаліты і выконваў ролю асноўнага польскага перакладу болей за тры стагодзьдзі.
Літаратура
рэдагаваць- Bibliografia Literatury Polskiej — Nowy Korbut, t. 3 Piśmiennictwo Staropolskie, Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1965, s. 419—424
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЯкуб Вуек — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў