Якаў Зайко
Я́каў Я́каўлевіч Зайко́ (па-ўкраінску: Яків Якович Зайко; 4 красавіка 1940, в. Дзяляцічы Наваградзкага раёну Баранавіцкай вобласьці, Беларуская ССР, СССР — 18 лютага 2014, Кіеў, Украіна[1]) — украінскі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст і пісьменьнік беларускага паходжаньня. Народны дэпутат Украіны I скліканьня. Герой Украіны.
Якаў Зайко | |||||||
Род дзейнасьці | журналіст, дэпутат | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Дата нараджэньня | 4 красавіка 1940 | ||||||
Месца нараджэньня | Дзяляцічы, Наваградзкі раён, Баранавіцкая вобласьць, Беларуская ССР, СССР | ||||||
Дата сьмерці | 18 лютага 2014 (73 гады) | ||||||
Месца сьмерці | Кіеў, Украіна | ||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||
Занятак | журналіст, палітык | ||||||
Сябра ў | Вярхоўная Рада Ўкраіны I скліканьня[d] | ||||||
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць- З 1957 — бэтоньнік БМУ № 74, Жытомір.
- З 1957 — вучань, Жытомір. ТВ № 5.
- З 1959 — сталяр БМУ № 9, Бярдзянск.
- З 1960 — сталяр, Жытомір.
- З 1962 — сьлесар, Жытомірскі льнокамбінат.
- З 1965 — газэта «Радянський шлях», Бярдычаў (загадчык аддзелу).
- З 1967 — газэта «Промінь», Лугіны Жытомірскай вобласьці (адказны сакратар).
- З 1968 — з-д «Электравымяральнік», Жытомір (рэдактар радыёмаўленьня).
- З 1970 — абласная моладзевая газэта «Комсомольська зірка», Жытомір (загадчык аддзелу).
- З 1973 — газэта «Зоря комунізму», Жытомір (адказны сакратар, намесьнік рэдактара).
- З 1984 — інфармацыйны весьнік «Новини Житомирщини» (рэдактар); сакратар праўленьня абласной арганізацыі Зьвязу журналістаў Украіны (ЗЖУ).
- З 1989 — журналісцкі каапэратыў «Посередник» (старшыня); газэта «Трудова Волинь», Жытомір (галоўны рэдактар); газэта «Фермер — вільний селянин», Кіеў (галоўны рэдактар).
Сябра ЗЖУ (з 1964). Сябра КПСС (1970—1989). Завочна скончыў ВПШ пры ЦК КПСС.
Народны дэпутат Украіны 12 (1) скліканьня з сакавіка 1990 да красавіка 1994.
Сустаршыня Грамадзкага фронту спрыяньня перабудове (Жытоміршчына; 1989—1993).
Удзельнік акцыяў пратэсту ва Ўкраіне ў сьнежні 2013 — лютым 2014 року. 18 лютага 2014 сканаў ад інфаркту ў выніку атакі «Бэркуту» на барыкады па вуліцы Інстытуцкай у Кіеве[2].
Узнагароды
рэдагаваць- Герой Украіны з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (21 лістапада 2014, пасьмяротна) — за грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, гераічнае адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя ў часе Рэвалюцыі годнасьці[3]
- Ордэн «За заслугі» ІІ ст. (23 жніўня 2011)[4]
- Ордэн «За заслугі» ІІІ ст. (15 жніўня 1997)[5]
- Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Ўкраіны (10.2002)
- Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» (УПЦ КП, чэрвень 2015, пасьмяротна)[6]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Українська літературна газета, 19.02.2014
- ^ Яків Зайко загинув учора на вул. Інститутській // Zhitomir-online
- ^ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ від 21.11.2014 № 890/2014 «Про присвоєння звання Герой України» (укр.). Верховна Рада України. Праверана 6 лістапада 2015 г.
- ^ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ від 23.08.2011 № 845/2011 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України» (укр.). Верховна Рада України. Праверана 6 лістапада 2015 г.
- ^ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ від 15.08.1997 № 816/97 «Про відзначення народних депутатів України » (укр.). Верховна Рада України. Праверана 6 лістапада 2015 г.
- ^ Патріарх Філарет нагородив почесними медалями родичів героїв Небесної сотні // ТСН, 5 липня 2015