Язэп Рэшаць (пс.: Язэп Рушчанец, J.Ruščanec, І.Р.; 26 ліпеня 1890, Рушчаны, Віленская губэрня15 лютага 1958) — беларускі рэлігійны і культурна-асьветніцкі дзяяч, каталіцкі сьвятар, доктар філязофіі і тэалёгіі.

Біяграфія

рэдагаваць

Навучаўся ў Беластоцкай гарадзкой гімназіі, якую скончыў у 1910 годзе. Скончыў Віленскую сэмінарыю, дзе далучаўся яшчэ клірыкам да беларускага руху сярод іншых сьвятароў. Супрацоўнічаў з каталіцкім тыднёвікам «Biełarus» (19131915).

Навучаўся ў Грыгарыянскім унівэрсытэце ў Рыме (19131919), які скончыў з ступеньню доктара філязофіі і тэалёгіі. Пасьля навучаўся ў папскім Усходнім інстытуце (19191921) і ў Collegium Germanicum. Пасьвячоны ў сьвятары 2 сьнежня 1917 году ў Рыме.

У 1921 годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну. Напачатку працаваў у Горадні вікарыем. Прафэсар філязофіі і апалягэтыкі Віленскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі, выкладаў ва ўнівэрсытэце імя Стэфана Баторыя, Віленскай беларускай гімназіі.

Актыўны дзяяч Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, супрацоўнічаў зь яе друкаванымі выданьнямі. Выдаў некалькі тэалягічных прац у 1928, 1929 гадох. У 1927 пад крыптаграмай І.Р. выдаў «Асновы хрысьціянскай веры для беларускага народу» надрукаваны кірыліцай і пад сваім прозьвішчам «Кароткі катэхізм для беларусаў-каталікоў» лацінкай. Апошняя выдадзена за кошт архібіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага.

У складзе беларускай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы 5-га Ўнійнага кангрэсу ў Веляградзе (Чэхаславаччына; 2024 ліпеня 1927).

Адзін з распрацоўшчыкаў статуту Лігі абароны правоў беларусаў-каталікоў.

Пад псэўданімам Язэп Рушчанец выдаў п’есы «Першыя ластаўкі», «Зорка-ідэя».

У 1931 годзе высланы працаваць у парафію в. Даўнары на Мазурах.

На запрашэньне беларускага каталіцкага сьвятара-бэнэдыктынца бізантыйскага абраду а. Яна Тарасевіча ў 1938 годзе эміграваў у ЗША ў Ляйль (Ліс-Ілінойс), што каля Чыкага. Там уступіў у ордэн сьв. Бэнэдыкта ў абацтве сьв. Пракопа. Пасьля году навіцыяту атрымаў манаскае імя Апанас.

Напрыканцы 1941 году ў Менску без дазволу нямецкай цэнзуры кс. Станіслаў Глякоўскі перавыдаў беларускі катэхізіс Язэпа Рэшаця.

Сястра Язэпа Рэшаця — Марыя была замужам за Браніславам Туронкам — бацькам Юрыя Туронка.

  • Асновы хрысьціянскай веры для беларускага народу, Вільня, 1927
  • Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Вільня, 1927, друкарня Скарына
  • Z historyi apolohetyki chryścijanskaj, Вільня, 1928 выданьне «Хрысьціняскай Думкі»
  • Pieršyja łastaŭki, п’еса, Вільня, 1931. БІГіК
  • Zorka-ideja, п’еса, Вільня,1933, БІГіК
  • Śviatyja, Вільня-Львоў, 1937, Хрысьціянская Думка
  • Karotki katechizm dla biełarusaŭ-katalikoŭ, Менск, 1941

Літаратура

рэдагаваць
  • Трачук Ю. «Першыя ластаўкі Язэпа Рушчанца» // Ніва 1992, 15 і 29 сакавіка
  • Юры Туронак «Трагізм і загадкавасьць лёсу. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску» // Мадэрная гісторыя Беларусі. с.424-
  • Беларуская царква (Чыкага). 1963. № 25

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць