Ягмінішкі (лет. Jagminiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Вількійскага староства Ковенскага раёну Ковенскага павету.

Ягмінішкі
лац. Jagminiški
лет. Jagminiškiai
Краіна: Летува
Павет: Ковенскі
Раён: Ковенскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°2′31″ пн. ш. 23°38′38″ у. д. / 55.04194° пн. ш. 23.64389° у. д. / 55.04194; 23.64389Каардынаты: 55°2′31″ пн. ш. 23°38′38″ у. д. / 55.04194° пн. ш. 23.64389° у. д. / 55.04194; 23.64389
Ягмінішкі на мапе Летувы
Ягмінішкі
Ягмінішкі
Ягмінішкі
Асноўны артыкул: Ягмін

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -мін- паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[1]. У германскім (гоцкім) гістарычным арэале адзначалася імя Agminus[2][3] (Egiminus[4]). Імя Jagmyn адзначалася ў 1386 годзе ва Ўроцлаве[5]. Імя Якмін гістарычна бытавала ў Польшчы: Jakmyn de Nesmyrze (1399 год)[6].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[7], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[8]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[9].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. фальварак Ягмінішкі ўваходзіў у склад Ковенскага павету Ковенскай губэрні[10].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1902 год — 81 чалавек[11]
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  2. ^ Cartulaire de l’Abbadye de Savigny suivi du petit cartulaire de l’Abbaye d’Ain. — Paris, 1853. P. 767.
  3. ^ Cartulaire de l’abbaye de Saint-Bertin. T. 1. — Paris, 1876. P. 431.
  4. ^ Notes históriques del bisbat de Barcelona. Vol. 12. — Barcelona, 1915. P. 200.
  5. ^ Reichert H. Die deutschen Familiennamen: nach breslauer quellen des 13. und 14. Jahrhunderts. — Breslau, 1908. S. 11, 19.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 386.
  7. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  8. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  9. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  10. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 625.
  11. ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 63.