Яан Тээмант
Я́ан Тэ́эмант (па-эстонску: aan Teemant; 24 верасьня 1872, воласьць Вігала — 24 ліпеня або 3 ліпеня 1940, Талін) — эстонскі дзяржаўны дзеяч.
Яан Тээмант | |
15 сьнежня 1925 — 9 сьнежня 1927 | |
Папярэднік | Юры Яаксан[d] |
Наступнік | Яан Тынісан |
19 лютага 1932 — 19 ліпеня 1932 | |
Папярэднік | Канстантын Пятс |
Наступнік | Каарэл Ээнпалу[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 верасьня 1872 |
Памёр: |
23 ліпеня 1940 (67 гадоў) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАдукацыя
рэдагавацьСкончыў прыватную гімназію Хуга Трэфнэра, юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту (1901). Ганаровы доктар права Тартускага ўнівэрсытэту (1932).
Рэвалюцыйная дзейнасьць і зьняволеньне
рэдагавацьБыў памочнікам прысяжнага паверанага ў Рэвелі (цяпер — Талін). У 1904—1905 — гласны гарадзкой думы Рэвеля. У 1905 актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях, у сьнежні 1905 году быў выбраны кіраўніком Усеэстонскага сходу народных прадстаўнікоў у Тарту, кіраваў сходам у актавай зале Юр’еўскага (цяпер — Тартускі) унівэрсытэту — так званым «аўласкім сходам». Быў вымушаны эміграваць у Швайцарыю, ва ўмовах ваеннага становішча быў завочна прысуджаны да сьмяротнага пакараньня. Пасьля адмены ваеннага становішча і сьмяротнага прысуду вярнуўся ў Эстонію (у 1908 годзе). Быў асуджаны да пазбаўленьня свабоды на паўтара году. Адбыўшы тэрмін зьняволеньня, у 1911—1913 знаходзіўся ў ссылцы ў Архангельскай губэрні.
Адвакат і палітык
рэдагавацьУ 1913/1914 — 1940 — адвакат у Таліне, у 1919—1925 — старшыня калегіі адвакатаў. У 1917—1919 — чалец, у 1917 — першы намесьнік старшыні Эстонскай часовай земскай рады, у 1918—1919 — генэральны пракурор Эстонскай рэспублікі, у 1919—1920 — чалец Устаноўчага сходу. Быў дэпутатам Рыйгікогу другога — пятага скліканьняў. З 15 сьнежня 1925 па 9 сьнежня 1927 году і з 19 лютага 1932 па 19 ліпеня 1932 году — дзяржаўны старэйшына (глава дзяржавы).
Крытычна адносіўся да аўтарытарнага рэжыму Канстантына Пятса, які ўсталяваўся пасьля дзяржаўнага перавароту 1934 году. У 1939—1940 гг. — эстонскі прадстаўнік у Нямецкім апякунскім ўпраўленьні (органе, створаным для апякунства над маёмасьцю немцаў, якія перасяляліся ў Нямеччыну ў гэты пэрыяд).
Гібель
рэдагаваць23 ліпеня 1940 году быў арыштаваны органамі НКУС. Па розных зьвестках, памёр або быў расстраляны ў 1941 у Талінскай цэнтральнай турме.
Літаратура
рэдагаваць- Ülo Kaevats et al. 2000. Eesti Entsüklopeedia 14. Tallinn: Eesti Entsüklopeediakirjastus, ISBN 9985-70-064-3
- "Эстонский биографический словарь". Талін, 2002.