Ю Нэ́сьбё (па-нарвэску: Jo Nesbø; нар. 29 сакавіка 1960, Осьлё, Нарвэгія) — нарвэскі пісьменьнік і музы́ка. Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў.

Ю Нэсьбё
(па-нарвэску: Jo Nesbø
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 сакавіка 1960 (64 гады)
Сьцяг Нарвэгіі Осьлё, Нарвэгія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці навэліст, пісьменьнік, журналіст, дзіцячы пісьменьнік, футбаліст, сьпявак, сцэнарыст, эканаміст, філянтроп, выканаўчы прадусар
Гады творчасьці з 1997 году
Жанр дэтэктыў, трылер, дзіцячая літаратура
Мова нарвэская мова
Узнагароды
https://jonesbo.com/

Нэсьбё зьяўляецца галоўным вакалістам і аўтарам песень нарвэскага рок-гурту Di Derre.

Вядомасьць яму прынесьлі дэтэктыўныя раманы пра інспэктара Гары Голе. Ён таксама зьяўляецца аўтарам ідэі і першай вэрсіі сцэнару сэрыялу «Акупаваныя»[1]. аўтарам дзіцячых кніг пра доктара Проктара.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ю Нэсьбё вырас у Мольдэ. Маці Нэсьбё працавала бібліятэкаркай і ў будучага пісьменьніка даволі рана зьявілася цікавасьць да літаратуры[2].

У юнацтве ён цікавіўся футболам, у 17 год гуляў за футбольны клюб «Мольдэ», пакуль не атрымаў сур’ёзную траўму калена[3]. З-за спорту яго адзнакі ў школе былі здавальняючыя, што не дазволіла яму паступіць ва ўнівэрсытэт. Пасьля заканчэньня школы ён тры гады служыў ў войску, дзе актыўна займаўся самаадукацыяй. Пасьля заканчэньня службы ў войску, Нэсьбё паступіў ў Нарвэскую школу эканомікі і бізнэс-адміністраваньня (па-нарвэску: Norges Handelshøyskole) па спэцыяльнасьці эканаміст.

Пасьля заканчэньня інстытуту працаваў брокерам і журналістам. У 1992 годзе заснаваў гурт Di Derre, які ў 1994 годзе дэбютаваў з альбомам «Jenter & sånn» і згодна з VG-lista заняў першае месца па продажы ў Нарвэгіі. У 1997 годзе была выдадзеная першая кніга Нэсьбё «Кажан», якую станоўча ўспрынялі крытыкі[4].

Нэсьбё захапляецца скалалазаньнем; ён уздымаўся па альпінісцкіх трасах катэгорыі 7c[5]. Жыве ў Осьлё[6], разам з былой жонкай і дачкою.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць