11 ліпеня (фільм)

фільм Юрыя Тарыча 1938 року
(Перанакіравана з «Адзінаццатага ліпеня (фільм)»)

«11 лі́пеня» (па-расейску: Одиннадцатое июля) — беларускі фільм рэжысэра Юрыя Тарыча, выпушчаны ў 1938 року. Сфільмаваны на кінастудыі «Совецкая Беларусь». Дзеяньне фільму адбываецца ў часе вайны між Польшчаю і Савецкай Расеяй на тэрыторыі Беларусі.

11 ліпеня
11 ліпеня
Афіша пра выхад фільму „11 ліпеня“
Афіша пра выхад фільму „11 ліпеня“
Жанр гістарычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Вытворчасьць Савецкая Беларусь[d]
Дата выхаду 1938
Працягласьць 84 хвіліна
Краіна
Мова расейская мова

Сюжэт рэдагаваць

  Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Падзеі фільму адбываюцца ў часе Савецка-польскай вайны. Чырвоная армія адступае з Ігумену перад надыходам польскіх войскаў. Начальнік дывізіі Кузьміч сыходзіць апошнім, пакідаючы ў мястэчку Сьцяпана Паўлюка і прысланага ў армію Цэнтральным камітэтам партыі бальшавікоў работніка Гарановіча, якія павінны арганізаваць партызанскі супраціў.

Паўлюк і Гарановіч злучаюць раскіданыя партызанскія аддзелы ў адзіную частку, хоць гэта зрабіць няпроста: частка партызанаў гатовыя бараніць толькі сваю ўласную вёску. Сьцяпанаў брат Янка Паўлюк, напрыклад, зьбірае да сябе анархічную частку партызанаў, адмаўляючыся аб’ядноўвацца. Калі ў іхнюю вёску прыяжджаюць палякі, каб узяць падводы, Янка спрабуе ўзьняць вяскоўцаў на абарону, аднак Сьцяпан і Гарановіч замест гэтага адводзяць людзей у лес.

Янка Паўлюк спрабуе заручыцца дапамогай супраць палякаў шпіёна Капусты. Калі Капуста прапануе яму выдаць месцазнаходжаньне партызанаў, Янка разумее, што мае справу з гнюсным нацдэмаўскім здраднікам. Але партызанаў выдае іншая асоба — кулацкі шпіён Баравік, які на заданьне дэфэнзывы(d) здолеў прабрацца ў партызанскі аддзел. Янка пасьпявае папярэдзіць пра гэта, але польскія ўланы здолелі атачыць лес і захапіць партызанскі штаб. Янка Паўлюк гіне ў бітве з польскімі жаўнерамі. Партызаны ратуюцца, адступаючы па непраходным балоце, а малодшы брат Паўлюкоў Алесь паказвае ім брод[1]. Палякі спальваюць вакольныя вёскі, старэйшых жыхароў забіваюць, а дзяўчат прымушаюць у гэты час танчыць зь імі.

Чырвоная армія, атрымаўшы падмацаваньне, пераходзіць у наступ. Паўлюк з Гарановічам атрымліваюць заданьне ад камандаваньня дывізіі ліквідаваць агонь польскіх батарэяў, якія стрымліваюць бальшавіцкі наступ. Напаўшы з тылу, аддзел Сьцяпана захоплівае польскія батарэі. Камандзір дывізіі Кузьміч атрымлівае раненьне, і камандаваньне бярэ на сябе Сьцяпан Паўлюк. Палякі адыходзяць зь Менску, жыхары якога з радасьцю сустракаюць прыход чырвонаармейцаў. Фільм сканчаецца сцэнай параду Чырвонай арміі і партызанаў на цэнтральнай плошчы[2].

  Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях рэдагаваць

Актор Роля
Марыя Дамашова Цётка Паўлючыха Цётка Паўлючыха
Мікалай Аненкаў Сьцяпан Паўлючысін сын Сьцяпан
Рыгор Плужнік Янка Паўлючысін сын Янка
Уладзімер Шыцянкоў Алесь Паўлючысін сын Алесь
Кузьма Рутштэйн Давід Гарановіч Давід Гарановіч
Васіль Сафронаў Дзед Аўлос Дзед Аўлос
Уладзімер Лебедзеў Дзядзька Дрозд Дзядзька Дрозд
М. Аляксеева Марыля Марыля
Галіна Інюціна Таня Таня
Іван Клюквін Кузьміч Кузьміч
Сяргей Камароў Капуста Капуста
А. Рапнін Кулік Кулік
Аляксандар Мельнікаў Баравік Баравік
Анатоль Нялідаў генэрал
К. Відзін начальнік штаба
Барыс Штыхлінг ротмістар
Я. Чахаўской жандар

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Дарагуж, Уладзімір (13 ліпеня 2012) Адзінаццатага ліпеня. Раённы веснік. Праверана 28 сьнежня 2022 г.
  2. ^ Пілецкі, Змітро (16 сьнежня 2022) Мінск кінематаграфічны: terra incognita вялікага экрана Грамадства / Гісторыя / Кіно. Будзьма беларусамі!Праверана 28 сьнежня 2022 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць