Юры Краўчанка

беларускі футбаліст

Юры Краўчанка (нар. 29 чэрвеня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Іслачы».

Юры Краўчанка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 чэрвеня 2004(2004-06-29)[1] (20 гадоў)
Рост 183 см[2]
Вага 70 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Іслач
Нумар 87
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2024—4 Іслач 14 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай акадэміі барысаўскага БАТЭ. Пазьней таксама навучаўся ў акадэміі футболу Мікалая Мурашкі. У 2020 годзе прыяднаўся да сталічнага «Дынама», дзе працягнуў выступаць на юнацкім узроўні. У 2023 годзе далучыўся ўжо да дублюючага складу сталічнай каманды. Дэбютаваў у прафэсійным футболе 28 чэрвеня 2023 году ў матчы Кубка Беларусі супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», зьявіўшыся на 91-й хвіліне сустрэчы. У верасьні таго ж году поруч з камандаў да 19 гадоў браў удзел у розыгрышы моладзевай лігі УЭФА.

У студзені 2024 году, зьяўляючыся вольным агентам, далучыўся да «Іслачы», склаўшы працоўную дамову тэрмінам на тры гады[3]. Першы матч у складзе новай каманды згуляў 3 сакавіка ў чвэпцьфінальным раўндзе Кубка Беларусі супраць «Віцебску». Гулец выйшаў на поле ў пачатковым складзе ды адзначыўся галявой перадачай[4]. Запачаткаваў кар’еру ў Найвышэйшай лізе 13 красавіка, адгуляўшы матч супраць койданаўскага «Арсэналу». Гулец быў выпушчаны на пляцоўку на 77-й хвіліне.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць