Юры Афанасенка
беларускі футбаліст
Ю́ры Афана́сенка (нар. 19 жніўня 1973 году) — беларускі футбаліст, брамнік. У 1996—1999 гадах згуляў 3 матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[2]. Большую частку кар’еры правёў у сыстэме сталічнага «Дынама», баронячы колеры першай і другой камандаў. Таксама выступаў за берасьцейскае «Дынама», бабруйскую «Белшыну», «Гомель». Па заканчэньні кар’еры пачаў працаваць трэнэрам брамнікаў у шэрагу клюбаў. У студзені 2024 году быў прызначаны ў трэнэрскі штаб берасьцейскага «Дынама»[3].
Юры Афанасенка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 жніўня 1973[1] (51 год) | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1990 | Дынама Менск | 0 (0) |
1991 | Дынама Берасьце | 29 (0) |
1992 | Дынама-93 | 6 (0) |
1992—1995 | Дынама Менск | 32 (0) |
1996—1997 | Дынама-93 | 55 (0) |
1998 | Аланія Ўладзікаўказ | 7 (0) |
1999—2001 | Дынама Менск | 47 (0) |
2001 | Дынама Берасьце | 13 (0) |
2002 | Белшына | 7 (0) |
2003—2004 | Гомель | 37 (0) |
2005 | Дынама Берасьце | 18 (0) |
Зборныя | ||
1992—1995 | Беларусь (да 21) | 9 (0) |
1996—1999 | Беларусь | 3 (0) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Yury Afanasenko // FBref (мн.)
- ^ Дела вратарские. По рекордному графику (рас.)
- ^ Юрий Афанасенко вошел в тренерский штаб дубля брестского "Динамо" (рас.). Football.by (2024-01-17). Праверана 2025-03-30 г.