Рудня (Гарадоцкі раён)

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Ру́дня (лацінка: Rudnia) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці, на рацэ Ловаць. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. Да 2018 году цэнтар Руднянскага сельсавета. За 65 кілямэтраў на паўночны ўсход ад места Гарадок, 104 кілямэтры ад Віцебска, 30 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.

Гісторыя

рэдагаваць

У канцы 18 ст. дзяржаўная ўласнасьць у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губэрні. Згодна з інвэнтаром 1845 г. фальварак у складзе маёнтка Дубакрай. У 1880-я гады ў складзе Дубакрайскай воласьці Гарадоцкага павета Віцебскай губэрні ва ўласнасьці графа Апраксіна. У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, царква, сельскае вучылішча. У 1891 годзе адкрылася школа граматы. З 20 жніўня 1924 вёска Рудня — цэнтар Руднянскага сельсавета Межанскага (з 8.7.1931 г. Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны зь ліпеня 1941 г. да сьнежня 1943 г. вёска знаходзілася на акупаванай тэрыторыі. З 18 ліпеня 1957 г. Рудня ў складзе Езярышчанскага, з 25 сьнежня 1962 г. Гарадоцкага раёна.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 60 жыхароў, 12 двароў (1926)
  • 336 жыхароў (1959)
  • 289 жыхароў (1970)
  • 260 жыхароў, 141 двароў (2001)
  • 229 жыхароў, 105 двароў (на 1.1.2002)

Інфраструктура

рэдагаваць
  • Сярэдняя школа
  • Дом культуры й бібліятэка
  • Аддзяленьне сувязі
  • Фэльчарска-акушэрскі пункт

Памятныя мясьціны

рэдагаваць
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла 167 савецкіх воінаў і партызан на вясковых могілках.