Юндзілы (род)
Юндзілы — літоўскі шляхецкі род гербу Лебедзь.
Юндзілы лац. Jundziły | |
Герб Лебедзь | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|
Прозьвішча
рэдагавацьЮндэль або Юнціла (Jundel, Juncila, Junzila[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова юнд- (юнт-) паходзіць ад гоцкага junda 'маладосьць'[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, сьцьвярджае беларускае паходжаньне літоўскіх імёнаў Юнда (Junda) і Юндзіл (Jundził) — ад юны 'малады' з даданьнем суфікса -да, адкуль гэтыя імёны запазычалі ў летувіскую мову[4].
Гісторыя
рэдагавацьПачынальнік роду — Рачка, які жыў на мяжы XIV—XV стагодзьдзяў, меў сына Юндзіла, ад імя якога ўтварылася прозьвішча роду[5].
Найбольш вядомыя з роду
рэдагаваць- Мікалай Юндзілавіч (? — па 1527), сын Юндзіла Рачкавіча; кухмістар вялікай княгіні Алены Іванаўны ў 1495—1505 гадох, намесьнік дубіцкі і канеўскі з 1506 году, харужы земскі (вялікі) у 1506—1511 гадох, маршалак гаспадарскі ў 1516—1527 гадох
- Мацей Янавіч, сын Яна Юндзілавіча; маршалак гаспадарскі ў 1538 годзе
- Мікалай Шымкавіч, сын Шымкі Юндзілавіча; войскі і канюшы гарадзенскі з 1539 году, намесьнік мерацкі каралевы Боны ў 1541 годзе
- Войцех Шымкавіч, сын Шымкі Юндзілавіча; дзяржаўца лепунскі і алькеніцкі з 1541 году, ушпальскі і пянянскі, цівун і гараднічы віленскі з 1542 году
- Мікалай, сын Паўла Юндзілавіча; судзьдзя земскі слонімскі ў 1555—1562 гадох, каралеўскі дваранін у 1570 годзе, паборца слонімскі ў 1567 і 1568 гадох
- Андрэй (? — да 14 лютага 1606), сын Мацея Янавіча; маршалак ваўкавыскі ў 1586 годзе, адначасна з 1586 году маршалак гаспадарскі
- Францішак (?—1818), сын Аўгустына; падкаморы гарадзенскі з 1784 году, валодаў маёнткам Бераставіцай у Гарадзенскім павеце; у 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул
- Станіслаў Баніфацы (1761—1847), сын Бэнэдыкта; прыродазнаўца і батанік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Socin A. Mittelhochdeutsches Namenbuch. — Basel, 1903. S. 58.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 356.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 25.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 276.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0