Юлія Балыкіна
Ю́лія Балы́кіна (12 красавіка 1984, Булган, Манголія — 28 кастрычніка 2015[1], Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка (бег), шматразовая чэмпіёнка Беларусі. Майстар спорту міжнароднае клясы[2].
Юлія Балыкіна | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 12 красавіка 1984 Булган, Манголія |
Памерла | 28 кастрычніка 2015 (31 год) Менск, Беларусь |
Грамадзянства | Беларусь |
Рост | 165 см |
Вага | 60 кг |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | лёгкая атлетыка (100 м, 200 м, эстафэта 4×100 м) |
Прафэсійная кар’ера | 2002—2013 |
Цяперашнія трэнэры | Васіль Боднар Віктар Мясьнікоў |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЮлія Балыкіна нарадзілася 12 красавіка 1984 року ў Булгане (Манголія). Пачала займацца спортам у 18-гадовым узросьце ў Запарожжы (Украіна), у 2008 пераехала ў Беларусь.
Пасьля дыскваліфікацыі працавала трэнэркай адной зь дзіцячых спартовых школаў БФСТ «Дынама».
28 кастрычніка 2015 року Юлія Балыкіна зьнікла, 16 лістапада ейнае цела было знойдзенае ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці[3].
Кар’ера
рэдагавацьШматразовая чэмпіёнка Беларусі ў бегу на 100 і 200 мэтраў. Эстафэта 4×100 м: чэмпіянат сьвету 2011 — 15-я, чэмпіянат Эўропы 2010 — 5-я, чэмпіянат Эўропы 2012 — 7-я.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 100 м (у кваліфікацыі заняла 47-е месца і ў паўфінал не патрапіла) і эстафэце 4×100 м[4].
11 чэрвеня 2013 году Балыкіна была дыскваліфікаваная на 2 гады за ўжываньне забароненых прэпаратаў, пасьля чаго прыняла рашэньне скончыць спартовую кар’еру. Тэрмін дыскваліфікацыі скончыўся 24 ліпеня 2015 году[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ В Мингорсуд поступили материалы уголовного дела об убийстве легкоатлетки Юлии Балыкиной (рас.)
- ^ Балыкина Юлия Владимировна (рас.) Военный информационный портал Министерства Обороны Республики Беларусь. Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Праверана 17 лістапада 2015 г.
- ^ Цела шматразовай чэмпіёнкі Беларусі Юліі Балыкінай знайшлі ў Смалявіцкім раёне // Радыё «Свабода», 16 лістапада 2015 г. Праверана 17 лістапада 2015 г.
- ^ Беларускія алімпійцы ў Лёндане Прессбол
- ^ Чэмпіёнка Беларусі Балыкіна папалася на допінгу
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЮлія Балыкіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў