Ёсіф Жылінскі

(Перанакіравана з «Юзэф Жылінскі»)

Ёсіп Жылінскі (20 красавіка 1834, Трокі1916) — геадэзіст, генэрал ад інфантэрыі ў Расейскай імпэрыі.

Ёсіф Жылінскі
Дата нараджэньня 20 красавіка 1834(1834-04-20)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1916
Месца вучобы
Занятак навуковец
Узнагароды
кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн сьвятога Ўладзімера 2-й ступені ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн сьвятога Ўладзімера IV ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

У 1840-я гады яго бацька, Гіпаліт Жылінскі (1800—1882), набыў на Ашмяншчыне маёнтак Дакурнішкі. Скончыў Пецярбурскі інстытут інжынэраў шляхоў зносін у 1854 годзе.

У 1860 годзе камандзіраваны ў Менскую і Магілёўскую губэрні на трыянгуляцыйныя працы.

У 1863—1873 кіраваў градусным вымярэньнем дугі паралелі 52° шыраты (на Беларусі гэта прыблізна па лініі БерасьцеПінскМазырГомель). У 1881—1893 пачатак трыянгуляцыі заходняй тэрыторыі Расейскай імпэрыі.

У 1873—1898 гадах узначальваў Заходнюю экспэдыцыю па асушэньні балот Палесься. Работы па асушэньню Палесься пачаліся пад яго кіраўніцтвам ў 1874 годзе і працягваліся каля 20 гадоў. Больш за 2,5 млн. дзесяцін (2,73 млн.га.) балот былі ператвораны ў культурныя зямлі, было пабудавана 4367 вёрст каналаў, 549 мастоў, 30 шлюзаў. На ўсё гэта сышло за 2,8 млн рублёў.

Пазьней займаўся асушэньнем забалочаных зямель Маскоўскай, Разанскай, Уладзімерскай губэрняў Расеі.

Удзельнічаў у астранома-геадэзічных работах за граніцай.