Югана Нільсан

швэдзкая пісьменьніца

Э́льза Юга́на Ні́льсан (па-швэдзку: Elsa Johanna Nilsson, нар. 1 кастрычніка 1973 году, Упсала, Швэцыя) — швэдзкая пісьменьніца. Таксама вядомая пад псэўданімам Аманда Лінд.

Югана Нільсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1 кастрычніка 1973(1973-10-01)[1] (51 год)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сцэнарыстка, пісьменьніца, журналістка
Мова швэдзкая мова
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Югана Нільсан нарадзілася ва Ўпсале, вырасла ў Бурлэнге[2]. У падлеткавым узросьце Нільсан падарожнічала зь сям’ёй у Заір (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Сярод іншага, яна наведвала «станцыі місыі», дзе ейны бацька працаваў у якасьці місыянэра. Падарожжа натхніла пісьменьніцу на напісаньне раману пра Афрыку «Я дачка леапарда». Нільсан вывучала тэалёгію і паліталёгію ў Упсальскім унівэрсытэце, а таксама эканоміку ў Стакгольмскай школе эканомікі.

Творчасьць

рэдагаваць

Югана піша раманы для дарослых, дзіцячыя і юнацкія кнігі, кнігі на простай швэдзкай мове (як для дарослых, гэтак і для моладзі[2]) і выпускае аўдыёкнігі[3].

Прызы і ўзнагароды

рэдагаваць
  • Літаратурная прэмія імя Вальстрэма і Відстранда (прэмія Пэра Вэстбэрга) (2004)
  • Літаратурная прэмія Карын Бое (2005)
  • Стыпэндыя Густава Фрэдынга (2005)
  • Чытацкая прэмія Стакгольму (2006)
  • Прыз швэдзкага радыё (2015)
  • Першая прэмія кніжнага журы ў намінацыі «Моладзь» за «Амаль як Златан» (2016)
  • Прэмія муніцыпалітэту гораду Бурлэнге ў галіне культуры (2017)[2][4]

Літаратура

рэдагаваць

Bra Svenska A © 2004 Eva Hedencrona, Karin Smed-Gerdin, Peter Watcyn-Jones och Gleerups Utbildning AB.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць