Юга
Юга — мужчынскае імя.
Юга лац. Jugo / Juho | |
Ugo | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Убер, Убарт, Югель, Уграт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Юга» |
Паходжаньне
рэдагавацьГуга, Уга або Уха (Hugo, Ugo, Ucho) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -уг- (-гуг-) паходзіць ад германскага hugu 'думка, дух мысьленьня'[2]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Убер (Губэр), Убарт (Юбарт), Югель (Угаль), Уграт. Адзначаліся германскія імёны Uber (Huber), Ubert, Hugel, Hughrat.
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Hug (Hugo, Ugo, Jugo, Hok), Hubert (Hubart, Hukpert), Hugold[2].
У Прусіі бытавала імя Ugide[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Malcher Staszkiewicz Jugowicz (15—23 і 20 кастрычніка 1655 году)[4]; Jerzy Jugiewicz (1776 год)[5][a].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Таксама:
- Увід: людеи… Мацка Уивидовича… Мацка Увидовича (12 траўня 1523 году)[6];
- Угінт: nobilibus… Sowigailo Vginth (6 сьнежня 1410 году)[7], Угінтовічы (Ugintowicz) гербу Стрэмя — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Расенаў[8];
- Угар (адзначалася германскае імя Huger[9]): Józefat Ugarewicz (1803 год)[10];
- Угрант: Jan Ugrantowicz (1690 год)[11]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 923.
- ^ а б Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 109.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 111.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 312, 333.
- ^ Muśniki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 221—222.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 84.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 299.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 2006. S. 264.
- ^ Hanuszyszki k. Trok, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 85.