Убарт
Убарт (Юбарт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Убарт лац. Ubart | |
Ubert | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ucho + Bert |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Юбарт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Убарт» |
Паходжаньне
рэдагавацьУбэрт (Ubert) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -уг- (-гуг-) (імёны ліцьвінаў Убер, Уграт; германскія імёны Uber, Hughrat) паходзіць ад германскага hugu 'думка, дух мысьленьня'[2], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Кібарт, Любарт; германскія імёны Siebart, Kibart, Lubert) — ад германскага berhta 'яркі'[3].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре земли Жомоитское, волости Ретовъское… Янко Юбортовичъ (12 лютага 1555 году)[4].
Носьбіты
рэдагавацьУбарты (Ubart) — прыгонныя зь вёскі Заскавічаў (Ашмянскі павет), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[5].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 925, 1697.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 109.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 184.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 317.