Эўрарэгіён Дунай-Крыш-Мурэш-Ціса
Эўрарэгіён Дунай-Крыш-Мурэш-Ціса (па-румынску: Dunăre–Criș–Mureș–Tisa; па-вугорску: Duna–Körös–Maros–Tisza; па-сэрбску: Dunav–Karaš–Moriš–Tisa, Дунав–Караш–Мориш–Тиса), DKMT — эўрарэгіён, які знаходзіцца ў межах трох эўрапейскіх дзяржаваў: Вугоршчыны, Румыңіі ды Сэрбіі. Назва паходзіць ад назваў чатырох рэкаў гэтага геаграфічнага рэгіёну.
Адміністрацыйны падзел эўрарэгіёну
рэдагавацьЗаснаваны ў 1997 годзе эўрарэгіён DKMT цяпер складаецца з наступных адміністрацыйных адзінкаў:
- Жудэц Арад (Румынія),
- Бач-Кішкун (Вугоршчына),
- Бэкеш (Вугоршчына),
- Жудэц Караш-Сэвэрын (Румынія),
- Чонград (Вугоршчына)
- Жудэц Хунэдоара (Румынія)
- Жудэц Ціміш (Румынія),
- Ваяводзіна (аўтаномія ў Сэрбіі).
Да 2004 году ў супрацы на ўзроўні эўрарэгіёну ўдзельнічала таксама вугорскае мэд’е Яс-Надзькун-Сольнак.
Найбуйнейшыя месты:
Места | Насельніцтва | Насельніцтва аглямэрацыі |
---|---|---|
Тымішаара | 303,708 | 365,777 |
Нові Сад | 248,119 | 335,701 |
Арад | 147,992 | |
Сэгед | 173,200 | |
Кечкемэт | 109,300 | |
Субаціца | 99,471 | |
Рэшыца | 65,109 | |
Сольнак* | 81,500 | |
Зрэнянін | 79,545 | |
Хунэдоара | 55,384 | |
Дэва | 56,647 | |
Панчава | 76,110 | |
Бэкешчаба | 67,400 | |
Сомбар | 50,950 | |
Гёдмэзовасаргель | 49,200 | |
Лугаж | 37,700 | |
Пэтрашань | 34,331 | |
Кікінда | 41,825 | |
Срэмска-Мітравіца | 39,041 | |
Бая | 38,200 | |
Вршац | 35,601 | |
Рума | 32,125 | |
Лупень | 21,986 |
(*) Не супрацоўнічае ў рамках DKMT з 2004 году.}}
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рум.) (вуг.) (сэрб.) (анг.)
- Румынскамоўны сайт рэгіёну (рум.)