Эўрапейская норка (Mustela lutreola) — сысун-драпежнік зь сямейства куніцавых.

Эўрапейская норка
Эўрапейская норка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбтовыя
КлясаСысуны
СямействаКуніцавыя
РодТхары
ВідЭўрапейская норка
Бінамінальная намэнклятура
Mustela lutreola

Апісаньне

рэдагаваць

Норкі добра прыстасаваныя да жыцьця каля вады. Маюць гнуткае цела, даўжыня якога 25—43 см, масаю 0,5—1,1 кг, самкі менш самцоў. Галава выцягнутая, з маленькімі круглявымі вушамі. Канечнасьці кароткія, паміж пальцамі лап маюцца невялікія перапонкі, якія дапамагаюць жывёлам плаваць. Афарбоўка цела эўрапейскай норкі вар’іруе ад рудавата-бурага да цёмна-карычневага. Адметнай асаблівасьцю гэтага выгляду норак зьяўляецца наяўнасьць на канцы пысы белай плямы.

Распаўсюджаньне

рэдагаваць

Сучасны арэал эўрапейскай норкі ў Эўропе гэта некалькі ізаляваных папуляцыяў: на паўночным усходзе Гішпаніі і паўднёвым захадзе Францыі, у дэльце р. Дунай і цэнтры эўрапейскай часткі Расеі. У Беларусі ў 1980—1990-х гадах былі выяўлены 3 лякальныя папуляцыі эўрапейскай норкі: у вярхоўях р. Ловаці, Лучосы і Сьцьвігі.

Экалёгія

рэдагаваць

Ежу здабывае ў вадзе. Ва ўмовах Беларусі асноўным кормам эўрапейскай норкі на рэках зьяўляюцца жабы, дробныя сысуны і рыба невялікіх памераў. Сярод відаў рыб звычайна спажываюцца акунь, плотка, дробны шчупак, уюн і інш. Акрамя таго, у рацыён эўрапейскай норкі ўваходзяць птушкі, рачныя ракі, малюскі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эўрапейская норкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў