Эстонскі дом (Стакгольм)
Эсто́нскі дом (па-швэдзку: Estniska huset, па-эстонску: Eesti Maja) — будынак у стакгольмскім раёне Нармальм, разьмешчаны па адрасе Wallingatan 32–34, які з 1970 году належыць акцыянэрнаму таварыству AB Eesti Maja – Estniska huset. Першапачаткова (з 1958 году) Эстонскі дом разьмяшчаўся па адрасе Regeringsgatan 24, але ў 1970 годзе будынак быў экспрапрыяваны гарадзкімі ўладамі Стакгольму.
Эстонскі дом | |
Eesti Maja – Estniska huset | |
Будынак, у якім знаходзіцца Эстонскі дом. | |
Месцазнаходжаньне | Швэцыя, Стакгольм |
---|---|
Адрас | Wallingatan 32–34 |
Сканчэньне будаўніцтва | 1915 |
Архітэктар | Сам Чэльбэрг |
Каардынаты | 59° пн. ш. 18° у. д. / 59° пн. ш. 18° у. д.Каардынаты: 59° пн. ш. 18° у. д. / 59° пн. ш. 18° у. д. |
Эстонскі дом |
Будынак быў пабудаваны ў 1915 годзе архітэктарам Самам Чэльбэргам. Акрамя Эстонскага дому, у будынку таксама разьмешчаны прыватныя кватэры і памяшканьне тэатру Scalateatern.
Культурніцкая арганізацыя «Эстонскі дом» існуе і ў шэрагу іншых гарадоў па ўсім сьвеце, у тым ліку ў Нью-Ёрку, Таронта, Лёндане й Хэльсынкі.
Дзейнасьць
рэдагавацьПамяшканьні Эстонскага дому выкарыстоўваюцца сьпеўнымі хорамі, тэнісным клюбам, філятэлістамі, эстонскім этнаграфічным таварыствам Triinu, акадэмічнымі, культурніцкімі, навуковымі і гуманітарнымі арганізацыямі.
На другім паверсе разьмешчаны вялікая заля, а таксама памяшканьне для выставаў, пакой для сустрэчаў, які мае назву Пакой прэзыдэнтаў, паколькі ў ім вывешаны фатаграфіі прэзыдэнтаў Эстоніі, гардэроб, кавярня й кухня.