Эрштэрмай

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Эрштэрма́й[1] (з 5 жніўня 1968[2] году — Адраджэ́ньне[1]) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 156 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 88 км ад Гомелю.

Эрштэрмай
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Папаратнянскі
Насельніцтва: 156 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′47.2″ пн. ш. 30°1′49.9″ у. д. / 52.746444° пн. ш. 30.030528° у. д. / 52.746444; 30.030528Каардынаты: 52°44′47.2″ пн. ш. 30°1′49.9″ у. д. / 52.746444° пн. ш. 30.030528° у. д. / 52.746444; 30.030528
Эрштэрмай на мапе Беларусі
Эрштэрмай
Эрштэрмай
Эрштэрмай

На поўначы Стрэшынскі канал, злучаны з ракой Стрэшынка (прыток ракі Дняпро).

Гісторыя

рэдагаваць

Выяўлены археолягамі курганны магільнік XI стагодзьдзя (36 насыпаў; за 0,8 км на паўночны ўсход ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з даўніх часоў. Сучасная вёска заснаваная ў пачатку 1920-х перасяленцамі з суседніх вёсак на былых абшарніцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны з пачатку 1942 году дзейнічала падпольная група (кіраўнік П. Б. Кіраў). Нямецкія карнікі спалілі 40 двароў, забілі 30 жыхароў. У чэрвені 1944 году ў баях за вёску загінулі 315 савецкіх салдатаў (пахаваныя ў брацкай магіле па вул. Завадзкі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 46 жыхароў, у памяць пра загінулых у 1967 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваная скульптурная кампазыцыя. 29 лістапада 1962 году пасёлак Адраджэньне быў далучаны да вёскі Эрштэрмай, а 5 жніўня 1968 году гэтая вёска атрымала сучаснае найменьне. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае). Знаходзяцца Стрэшынскі крухмальны ўчастак Краснабярэскага крухмальна-паточнага заводу, фэльчарска-акушэрскі пункт і клюб.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 167
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць