Эро (мастак)
Эро́, сапраўднае імя Гу́дмундур Гу́дмундсан (па-ісьляндзку: Erró; нар. 19 ліпеня 1932, Оўлафсьвік, Ісьляндыя) — сучасны ісьляндзкі мастак.
Эро | |
Дата нараджэньня | 19 ліпеня 1932[1][2][3][…] (92 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | маляр, скульптар, сцэнічны артыст, кінэматаграфіст, мастак-гравэр, плястычны артыст |
Плынь | поп-арт[d] |
Узнагароды | |
Жыцьцё і творчасьць
рэдагавацьЭро ў пэрыяд паміж 1952 і 1954 гадамі вывучаў жывапіс ў Мастацкіх акадэміях Рэйк’явіку і Осьлё. Пасьля гэтага пераехаў у Італію, дзе ў Флярэнцыі і Равэне да 1958 году займаўся мастацтвам мазаікі.
У 1958 годзе Эро зьехаў у Парыж. У 1960 годзе узяў удзел у мастацкай выставе «Антыпрацэс» (Antiproces). З 1961 і да 1968 штогод выстаўляўся ў парыскай сэзоннай выставе «Травеньскі салон» (Salon de Mai). У гэтыя і пазьнейшыя гады рабіў шматлікія паездкі за мяжу, жыў пераменна ў Парыжы, у Тайляндзе і на востраве Фармэнтэра (Балеарскія астравы). Шмат разоў выстаўлўся як у Францыі, так і ў іншых краінах:
- у Францыі (1960, 1969, 1975, 1986, 1988, 1992, 1994, 2004, 2008-09 і інш.)
- у ЗША (1964, галерэя Гертруды Стайн; 2004)
- У Ізраілі (1958)
- у Гішпаніі (1992, 2005)
- ва Ўкраіне (2004)
- у Даніі (1981)
- у Нідэрляндах (1982)
- у ФРГ (1969)
- у Аўстрыі (1996)
- у Швэцыі, Фінляндыі і Ісьляндыі (1993-94)
- у Бэльгіі (1983, 1988)
- у Ісьляндыі (2009)
Эро ўдзельнічаў у вэнэцыянскім біенале ў 1986 годзе. У 1989 годзе майстар падараваў значную частку сваіх прац Мастацкаму музэю Рэйк’явіку. Манера мастацкіх твораў, якія робіць Эро, палягае на мяжы сюррэалізму і поп-арту. Галоўнай тэмай яго карцін зьяўляецца адлюстраваньне сучаснай цывілізацыі, яе тэхнічнае дасканаласьці. Падчас стварэньня выкарыстоўвае тэхніку комікса і сюжэты навуковай фантастыкі.
Кіно
рэдагавацьЭро займаўся таксама кінамастацтвам (фільм Grimaces, 1964).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Erró // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Erró // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Delarge J. ( Gudmundur Gudmundsson, it ) ERRÓ // Лё Дэлярж (фр.) — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
Літаратура
рэдагаваць- Pierre Tilman, «Erró», Paris, éditions Galilée, 1976.