Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр
«Курду́пель Ца́хес, якога звалі Цыно́бэр» (па-нямецку: Klein Zaches, genannt Zinnober) — казачна-гратэскная аповесьць нямецкага пісьменьніка Эрнста Тэадара Амадэя Гофмана.
Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр | |
Klein Zaches, genannt Zinnober | |
Ілюстрацыя Карла Фрыдрыха Ціле да першага выданьня аповесьці | |
Жанр: | казачная аповесьць |
---|---|
Аўтар: | Эрнст Тэадар Амадэй Гофман |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Год напісаньня: | 1819 |
Электронная вэрсія |
Сюжэт
рэдагавацьДобрая фея Розабэльвэрдэ з жалю зачароўвае выродлівага целам і душой курдупеля Цахеса, так што большасьць людзей, пераважна філістэры, перастаюць заўважаць яго выродзтва. Цяпер людзі цягнуцца да яго. Любая годная ўхвалы справа, зьдзейсьненая ў яго прысутнасьці, прыпісваецца яму, які зьмяніў сваё ранейшае імя на новае — Цынобэр. І наадварот, варта яму агідна замяўкаць і спатыкнуцца — абавязкова становіцца вінаватым нехта іншы. Дзякуючы дару добрае феі курдупель зачароўвае прафэсара Моша Тэрпіна (апантанага своеасаблівым бачаньнем «Нямецкага духу») і яго дачку Кандзіду. Толькі закаханы ў прыгожую дзяўчыну мэлянхалічны студэнт Бальтазар і яго сябра Фабіян звычайна бачаць сапраўднае аблічча злыдня. Праўда, гэткай жа здольнасьцю Гофман надзяляе і прадстаўнікоў мастацтва (скрыпач Вінчэнца Зб’ёка, сьпявачка Брагаці), а таксама іншаземцаў. Цахес-Цынобэр не губляе часу дарма, і, карыстаючыся чужымі посьпехамі, хутка робіць сабе кар’еру пры двары мясцовага князя Пафнуція і мерыцца ажаніцца на Кандзідзе. Паэт-студэнт Бальтазар, які зьвярнуўся па дапамогу да мага Праспэра Альпануса, даведваецца ад яго пра тайну магутнасьці Цынобэра: ён вырывае з галавы карліка тры вогненыя валаскі, ад якіх ішла ўся яго магічная сіла. Людзі бачаць, якім міністар зьяўляецца насамрэч. Цахесу нічога не застаецца, як схавацца ў сваім цудоўным палацы, але ён тоне там у начным гаршку з брудам.
Пэрсанажы
рэдагавацьКурдупель Цахес, якога звалі Цынобэр — агідны карлік, адараваны феяй Розальбэльвэрдэ магічнай сілай прысвойваць сабе чужыя заслугі
- Бальтазар — студэнт Керпэнскага ўнівэрсытэту
- Фабіян — яго сябра, таксама студэнт
- Мош Тэрпін — прафэсар Кэрпенскага ўнівэрсытэту, лекцыі якога наведвае Бальтазар
- Кандзіда — яго дачка, улюбёніца Бальтазара
- Фея Розабэльвэрдэ — вядзьмарка, якая адарыла Цынобэра магічнай сілай
- Альпанус — вандруючы маг
- Пафнуці — князь, апантаны на ўвядзеньня Асьветы ў краіне
Іншыя жыхары гораду