Энтані Кўін

актор, маляр, пісьменьнік ЗША

Э́нтані Кўін (па-ангельску: Anthony Quinn; 21 красавіка 1915 — 3 чэрвеня 2001) — амэрыканскі актор, пісьменьнік і мастак мэксыканскага паходжаньня. Двойчы атрымліваў прэмію «Оскар» за ролі другога пляну (1952 — «Віва Сапата!»; 1956 — Гаген у фільме Вінсэнта Мінэльлі «Прага да жыцьця»). Сярод іншых буйных кінапрацаў — правадыр бэдуінаў у оскараноснай карціне Дэйвіда Ліна «Лоўрэнс Арабійскі» (1962) і грэк Зорба ў аднайменным фільме Міхаліса Какаяніса 1964 году. Таксама зьняўся ў двух фільмах Мустафы Акада «Мухамад — пасланьнік Бога» (у ролі Хамза, дзядзькі прарока Мухамада) і «Леў Пустэльні» (у ролі Амара аль-Мухтара).

Энтані Кўін
Anthony Quinn
Дата нараджэньня 21 красавіка 1915
Месца нараджэньня Чыўаўа, Мэксыка
Дата сьмерці 3 чэрвеня 2001 (86 гадоў)
Месца сьмерці Бостан, ЗША
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца вучобы
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1936—2001
Жанры вэстэрн
Дзеці Дэні Кўін[d], Франчэска Кўін[d], Лярэнца Кўін[d] і Алекс Кўін[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000063
Сайт Афіцыйны сайт
Подпіс Выява аўтографу

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць