Эміль Бэрнар
Эміль Бэрнар (па-француску: Émile Bernard, 28 красавіка 1868, Ліль — 16 красавіка 1941, Парыж) — францускі мастак-нэаімпрэсіяніст, адзін з тэарэтыкаў сымбалізму ў мастацтве.
Эміль Бэрнар | |
Дата нараджэньня | 28 красавіка 1868 |
---|---|
Месца нараджэньня | Ліль, Францыя |
Дата сьмерці | 16 красавіка 1941 (72 гады) |
Месца сьмерці | Парыж, Францыя |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, паэт, пісьменьнік, ілюстратар, фатограф, скульптар, мастак-гравэр, акварэліст |
Жанры | партрэт[1], пэйзаж[1], рэлігійны жывапіс[d][1], ню[1], мескі пэйзаж[d][1], жанравае малярства[d][1] і міталягічнае малярства[d][1] |
Плынь | імпрэсіянізм |
Узнагароды | |
Жыцьцё і творчасьць
рэдагавацьУ 1886 годзе паступіў вучыцца жывапісу ў парыскае мастацкае атэлье Фэрнана Кармона, дзе знаёміцца з Анры дэ Тулюз-Лятрэкам і ван Гогам. У тым жа годзе яго выгналі з атэлье «за ўпартасьць». У 1886—1888 гадах жыў у Понт-Авэне, дзе далучышся да мастацкай групы Понт-Авэн і зрабіўся сябрам Гагена. Там, у 1887 годзе, сумесна з Люі Анкетэнам, распрацоўвае клуазанісцкі стыль жывапісу.
У 1890 годзе перажывае рэлігійны крызіс, пасьля чаго майстар зьвяртаецца да прадметаў і сюжэтаў сярэднявечнага мастацтва. У 1891 годзе разрывае сяброўства з Гагенам і далучаецца да сымбалісцкай групы Адылона Рэдона і Фэрдынанда Ходлера.
У 1893—1903 гадах падарожнічае па Эгіпце, Італіі і Гішпаніі. У гэтыя гады стварае па большай частцы рэлігійныя і сымбалісцкія карціны.
Творчасьць
рэдагавацьБэрнар, зьяўляўся адным з выбітных майстроў групы Порт-Авэн, у пачатку сваёй творчасьці схіляўся да прымітывізму, у канцы жыцьця капіяваў палотны вэнэцыянскіх майстроў. У той жа час творчасьць Бэрнара аказала вырашальны ўплыў на працы Паблё Пікаса ў яго «блакітны перыяд». Доўгія сяброўскія адносіны Бэрнара з ван Гогам, Гагенам і Сэзанам пакінулі пасьля сябе вельмі каштоўную для дасьледчыкаў творчасьці мастакоў перапіску.
Літаратура
рэдагаваць- Fred Leeman, Émile Bernard (1868—1941), Citadelles & Mazenod éditeurs; Wildenstein Institute Publications, 2013, 495 p. ISBN 9782850885716
- Jean-Jacques Luthi und Armand Israël: Émile Bernard 1868—1941, Editions de l’Amateur, ISBN 2-85917-387-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭміль Бэрнар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў