Эліствэрскі парк (па-эстонску: Elistvere loomapark) — прыродны парк у Эстоніі, у павеце Йыгевамаа на беразе возера Эліствэрэ. Дзейнічае з 1997 року.

Сам парк паўстаў напрыканцы XVIII — у пачатку XIX стагодзьдзяў пры сядзібе Эліствэрэ.

Уяўляе сабой заалягічны парк з умовамі, максымальна набліжанымі да прыродных. Вылучаецца разнастайнасьцю флёры. Па тэрыторыі парку ўсталяваныя інфармацыйныя таблічкі з подпісамі расьлінаў, пракладзеныя вучэбныя сьцежкі.

Напачатку парк уяўляў сабой месца перабываньня параненых ці хворых жывёлаў. На цяперашні час гэта парк з багатым прадстаўніцтвам эстонскай фаўны: зубраў, касуляў, ласёў, мядзьведзяў, рысяў, лісаў і інш. Для наведнікаў дзейнічае асобная хата грызуноў.

У парку разьмешчаны шэраг досьледных установаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

58°34′16″ пн. ш. 26°41′16.5″ у. д. / 58.57111° пн. ш. 26.687917° у. д. / 58.57111; 26.687917Каардынаты: 58°34′16″ пн. ш. 26°41′16.5″ у. д. / 58.57111° пн. ш. 26.687917° у. д. / 58.57111; 26.687917