Эль-Аюн
Эль-Аюн (па-арабску: العيون) — неафіцыйная сталіца Заходняй Сахары, былой гішпанскай калёніі, якая цяпер знаходзіцца пад кантролем Марока. Насельніцтва налічвае каля 190 тыс. чалавек. Горад заснаваны ў Х стагодзьдзі. Росквіт гораду прыйшоўся на ХІХ стагодзьдзе, калі пачалася гішпанская калянізацыя.
Эль-Аюн | |
араб. العيون | |
Першыя згадкі: | Х стагодзьдзе |
Краіна: | Заходняя Сахара |
Кіраўнік: | Moulay Hamdi Ould Errachid[d] |
Плошча: |
|
Вышыня: | 72 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 194 668 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+0 |
Геаграфічныя каардынаты: | 27°9′0″ пн. ш. 13°12′0″ з. д. / 27.15° пн. ш. 13.2° з. д.Каардынаты: 27°9′0″ пн. ш. 13°12′0″ з. д. / 27.15° пн. ш. 13.2° з. д. |
Эль-Аюн | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфія
рэдагавацьГорад разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна, у аазісе на беразе ўэда (падземнай ракі) Хамра. Рэльеф мясцовасьці раўнінны, сустракаюцца дзюны. Клімат трапічны, сухі, зьмякчаецца блізкасьцю акіяна. Ападкі ня значныя. Расьліннасьць прадстаўлена фінікавымі пальмамі, фігавымі дрэвамі і акацыямі. Узьбярэжныя воды Атлянтычнага акіяна багатыя на рыбныя рэсурсы.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва гораду налічвае каля 190 тыс. чалавек і складае палову насельніцтва Заходняй Сахары. 95% насельніцтва — сахраві. Асноўнай мовай зьяўляецца арабская, але ўжываецца і яе дыялект — хасанія. Асноўная рэлігія — іслам.