Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі
Каардынаты: 42°42′33″ пн. ш. 18°20′34″ у. д. / 42.70917° пн. ш. 18.34278° у. д.
«Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» («ЭСР») — краёвае прадпрыемства ў Босьніі і Герцагавіне, заснаванае ў чэрвені 1992 году ў Трэбіне (Сэрбская Рэспубліка).
«Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» | |
сэрб. Електропривреда Републике Српске | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 2 чэрвеня 1992 (32 гады таму) |
Заснавальнікі | Народная скупшчына Сэрбскай Рэспублікі |
Уласьнікі | Урад Сэрбскай Рэспублікі |
Краіна | Босьнія і Герцагавіна |
Разьмяшчэньне | Сэрбская Рэспубліка |
Адрас | Трэбіне, вул. Ваяводы Сьцёпы Сьцяпанавіча, д. бб[1] |
Ключавыя фігуры | Бранка Чоліч (старшыня)[2], Лука Петравіч (в.а. генэральнага дырэктара)[3] |
Галіна | электраэнэргетыка |
Прадукцыя | электраэнэргія |
Абарачэньне | ▲845,4 млн канвэртаваных марак (2021 год) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲102,953 млн канв.марак (2021 год) |
Чысты прыбытак | ▲79,855 млн канв.марак (2021 год)[4] |
Лік супрацоўнікаў | 456 (2021 год)[5] |
Даччыныя кампаніі | «Гідраэлектрастанцыя на Дрыне», «Гідраэлектрастанцыя на Вбрасе» |
Аўдытар | «Грант Торнтан» (Баня Лука) |
На 2023 год налічвала 5 электрастанцыяў, зь іх 3 былі воднымі: «Гідраэлектрастанцыя на Трэбішніцы» (Трэбіне), «Гідраэлектрастанцыя на Дрыне» (Вішаград) і «Гідраэлектрастанцыя на Вбрасе» (Мрконіч-Град). Кожная зь цеплаэлектрастанцыяў у Гацку і Вуглевіку дзейнічала пры ўласным вугальным рудніку. Яшчэ 5 даччыных прадпрыемстваў ладзілі электраразьмеркаваньне: «Электракраіна» (Баня Лука), «Электра Добай», «Электра Біеліна», «Электрараспаўсюд Пале» і «Электра-Герцагавіна» (Трэбіне)[6]. Сярод магчымай вытворчасьці электраэнэргіі на 7 рэках у памеры 9962 гігават-гадзіна яе выраблялі ў памеры 2985 гігават-гадзіна за год на трох рэках (30 % ад магчымага)[7]. У Гацкім рудніку здабывалі па 2,1 млн тонаў лігніту за год, а ў Вуглевіцкім — па 1,75 млн тонаў бурага вугалю[8]. Праз 45 абслуговых аддзяленьняў забясьпечвалі звыш 546 тыс. энэргаспажыўцоў, што складалі 56 % ад іх агульнага ліку ў Сэрбскай Рэспубліцы[9].
Мінуўшчына
рэдагаваць2 чэрвеня 1992 году Народная скупшчына Сэрбскай Рэспублікі ўхваліла Рашэньне аб заснаваньні прадпрыемства «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі» («ЭСР»). У 1996 годзе вырабілі 3956 ГВт-гадз. электраэнэргіі пры спажываньні ў Сэрбскай Рэспубліцы 2392 ГВт-гадз. У 2002 годзе за мяжу паставілі 1008 ГВт-гадз. У 2005 годзе вытворчасьць вырасла да 3275 ГВт-гадз.[10]
30 сьнежня 2005 году Ўрад Сэрбскай Рэспублікі зацьвердзіў Рашэньне № 02/I-020-60/06 аб пераўтварыэньні «ЭСР» у акцыйнае таварыства ў Трэбіне. У склад холдынгу «ЭСР» увайшло па 5 вытворцаў электраэнэргіі і электраразьмеркавальных прадпрыемстваў, а таксама АТ «Дасьледча-распрацоўчы цэнтар электраэнэргетыкі» («ДРЦЭ»). «ЭСР» мела 51 % «ДРЦЭ» і 65 % паёў іншых даччыных прадпрыемстваў. Электраэнэргію выраблялі на гідраэлектрастанцыях і з вугалю. У 2006 годзе спажываньне склала 5413 ГВт-гадз., а экспарт вырас да 1972 ГВт-гадзіна. Сумарная ўсталяваная магутнасьць электрастанцыяў складала 1348 МВт. Сярэднегадавая выпрацоўка электраэнергіі на склала каля 5000 ГВт·гадз. Гідраэлектрастанцыі і цеплавыя электрастанцыі выраблялі прыкладна аднолькавую колькасьць электраэнергіі[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Наглядальная рада (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Управа прадпрыемства (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Вытрымка з кансалідаванай фінансавай справаздачнасьці і справаздачы незалежнага аўдытара за 2021 год (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», сьнежань 2022 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Вытрымка са справаздачы аб працы і дзейнасьці матчынага холдынгу за 2021 год (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», сьнежань 2022 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Арганізацыйная схема (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Воднасілкавальныя магчымасьці (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Цепласілкавальныя магчымасьці (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ Кіраўніцтва грамадзкага забесьпячэньня электрычнай энэргіяй спажыўцоў у Сэрбскай Рэспубліцы (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
- ^ а б Гісторыя (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 11 траўня 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Навіны (сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Сэрбскай Рэспублікі», 11 траўня 2023 г. Праверана 24 траўня 2023 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |