Экіманскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Экіма́нскі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Экімань.

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Полацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году да 8 студзеня 1954 году — Полацкай).

Населеныя пункты

рэдагаваць

Цікавыя зьвесткі

рэдагаваць

21 верасьня 1937 году быў арыштаваны старшыня Экіманскага сельсавету Дзьмітрачонак Мікалай Сямёнавіч. Нарадзіўся ў 1904 годзе ў вёсцы Ўрбанова Ветрынскага раёну Полацкай акругі. Беларус, адукацыя пачатковая. Сябра/кандыдат у сябры УКП(б). Пражываў у в. Экімань Полацкага раёну. 29 кастрычніка 1937 году прыгавораны Камісіяй НКУС СССР і Пракурора СССР да вышэйшай меры пакараньня паводле артыкулу 68 КК БССР як агент замежнай выведкі. Рэабілітаваны 6 верасьня 1957 году Ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругі[1].

Літаратура

рэдагаваць