Экімань
Экіма́нь (сучасная назва — Экіма́нь 1[1]) — вёска ў Беларусі, на левым беразе Дзьвіны. Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 296 чалавек. Знаходзіцца за 3 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Полацку; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Наваполацак.
Экімань лац. Ekimań | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Полацкі |
Сельсавет: | Экіманскі |
Насельніцтва: | 296 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 214 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°29′4.99″ пн. ш. 28°43′52.00″ у. д. / 55.4847194° пн. ш. 28.7311111° у. д.Каардынаты: 55°29′4.99″ пн. ш. 28°43′52.00″ у. д. / 55.4847194° пн. ш. 28.7311111° у. д. |
± Экімань | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Экімань — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, насупраць прадмесьця Запалоцьця.
Назва
рэдагавацьЭкіман або Экман (Eckeman, Eckmann) — імя германскага паходжаньня[2]. Германскае прозьвішча Экаман адзначалася ў Беластоку: Honestis Joanne Ekaman (1736 год)[3].
Паводле народнага паданьня, сваю пазву паселішча атрымала ад старажытнай царквы Сьвятых Яўхіма і Ганны. Тым часам на 1906 год у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні існавала вёска Ікімань[4], дзе ніякай царквы не было.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: до Екиманы (12 лістапада 1535 году)[5]; земли Екиманской… на передместьи Полоцком, у Якиманны (1552 год)[6]; Jakimanę[7], Iakimanie[8] (1699 год).
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Экімань упамінаецца ў XVI ст. у Полацкай рэвізіі:
На земли Екиманской мещан сто сорок девят, с которых на тую церков позма прыходит четыры копы петдесят един грошей… | ||
Паводле зьвестак з «Рэвізіі» 1552 году, у Экіманскім пасадзе Полацку было 269 мяшчанскіх двароў. Зь пяці мескіх пасадаў ён быў другім колькасьцю двароў пасьля Вялікага (уласна Полацку). Гэтыя землі знаходзіліся ў валоданьні манастыра Яна Прадцечы, разьмешчанага на тэрыторыі пасаду Востраў.
У 1582 годзе на загад караля і вялікага князя Стэфана Баторыя Экімань перайшла да Полацкага езуіцкага калегіюму. У 1600 годзе езуіты заснавалі тут парафіяльную школу.
Экімань неаднаразова цярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) насельніцтва мястэчка зьменшылася на 90%.
У 2-й палове XVIII ст. Экімань знаходзілася ў валоданьні езуітаў, тут існаваў драўляны касьцёл без плябаніі, царква і заезны дом з памяшканьнямі і цагляным сутарэньнем і сьвірнамі. У 1728 годзе езуіты збудавалі цагельню. Па ліквідацыі ордэну (1773 год) мястэчка перайшло да Баляслава Бісьпінга, маршалка старадубскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Экімань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце[9] Віцебскай губэрні. У 1848 годзе мястэчка знаходзілася ў валоданьні Беліковічаў, пазьней Мальчэўскіх, і лічылася адным з цэнтраў ганчарства. У гэты час тут дзеяла паромная пераправа, існавалі млын, бровар, школа пры царкве.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Экімань занялі войскі Нямецкай імпэрыі[10].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Экімань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Экімань вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2003 год у Экімані было 245 двароў.
-
Дзьвіна ў боку Экімані, 1916 г.
-
Экімань (налева) з боку Полацку, да 1918 г.
-
Царква ў Экімані з боку Ніжняга Замка, 1918 г.
-
Дзьвіна з боку Экімані, 1941—1943 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 290 чал. (148 муж. і 142 жан.), зь іх шляхты 3 муж. і 3 жан., духоўнага стану каталіцкага 1 муж., духоўнага стану праваслаўнага 3 муж. і 1 жан., мяшчанаў-хрысьціянаў 9 муж. і 10 жан., мяшчанаў-юдэяў 28 муж. і 25 жан., сялянаў зямянскіх 93 муж. і 95 жан., аднадворцаў 9 муж. і 8 жан., адстаўных салдатаў 2 муж.[11]
- XX стагодзьдзе: 1906 год — 192 чал. (100 муж. і 92 жан.) у мястэчку Экімані і 39 чал. (22 муж. і 17 жан.) у маёнтку Экімані[12]; 1999 год — 361 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 490 чал.[13]; 2010 год — 296 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Экімані працуюць базавая школа, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі старыя хрысьціянскія
Каля Экімані захаваўся курганны могільнік крывічоў, помнік археалёгіі 2-й паловы X — пачатку XI стагодзьдзяў.
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца рымска-каталіцкая (1819)
- Сядзіба Беліковічаў (XIX ст.)
- Царква Сьвятога Юрыя (1737)
У літаратуры
рэдагавацьМаёнтак Экімань упамінаецца ў кнізе Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня»
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 388.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 23.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 108.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 198.
- ^ Беларускі архіў. Т. 2. — Менск, 1928. С. 266.
- ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 22, 26, 78.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 13. — Вильна, 1902. С. 38.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 13. — Вильна, 1902. С. 52.
- ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 324.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 416.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 298.
- ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 68.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882.