Эканамічная і сацыяльная рада ААН
орган ААН
Эканамі́чная і Сацыя́льная Ра́да ААН каардынуе эканамічную і сацыяльную дзейнасьць гэтай сусьветнай арганізацыі і адпаведных спэцыялізаваных арганізацыяў і ўстаноў і складаецца з 54 чальцоў. Яна займаецца выпрацоўкай рэкамэндацыяў з мэтай стымуляваньня сусьветнага гандлю, забесьпячэньня эканамічнага росту неразьвітых краінаў, заахвочваньня да шанаваньня правоў чалавека, паляпшэньня ўмоў жыцьця жанчын, ліквідаваньня дыскрымінацыі да меншасьцей, рацыянальнейшага выкарыстаньня прыродных і энэргарэсурсаў і г.д.