Эйтвід
Эйтвід — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Эйтвід лац. Ejtvid | |
Heidvid | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Heido + Wid |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Withaidis |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйтвід» |
Паходжаньне
рэдагавацьГейдвід (Heidvid) і Вітгайда (Withaidis[1]) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гейд- (-гайд-, -гейт-) (імёны ліцьвінаў Гейдмант, Эйдрык, Вільгейда; германскія імёны Heidmund, Eidrich, Williheid) паходзіць ад гоцкага haidus 'від, вобраз'[3] або haithi 'поле'[4], а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[5].
У Прусіі бытавала імя Eytwyde (1401 год)[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Samoel Eytwid… Andrzey Eytwid (20 кастрычніка 1655 году)[7]; Eytwid (11 лютага 1753 году)[8]; panów Eytwidów… Karol Eytwid… Kazimierz Eytwid (5 кастрычніка 1772 году)[9]; Eytwidowna (20 студзеня 1782 году)[10]; Barbara Ejtwidowicz (1793 год)[11].
Носьбіты
рэдагаваць- Казімер Эйтвід — служка варштату «Паўночная паходня»[12]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1570.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 174.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 121.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 27.
- ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 300, 308.
- ^ E, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Szlachta polsko-inflancka wobec przełomu: Materiały z dyneburskich akt grodzkich i ziemskich z lat 1764—1775. — Toruń, 2018. S. 433.
- ^ V, Mosėdžio miestelio ir aplinkinių kaimų senųjų gyventojų romos katalikų bažnyčios santuokos metrikų nuorašai
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Рыбчонак С. Менскія варштаты ў 1-й чвэрці 19 стагодзьдзя (Нарысы з гісторыі вольнамулярскага руху на Беларусі) // Годнасьць. № 1 (2), 1994. С. 12.