Эйтаўт
Эйтаўт (Эйдаўт, Айтаўт) — мужчынскае імя.
Эйтаўт лац. Ejtaŭt | |
Aitald | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Aito + Wald |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Айтаўт, Эйдаўт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Эйтаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьАйталд (Aitold, Aitald) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова эйт- (айт-, эйд-) (імёны ліцьвінаў Эйціла, Эйтун, Эйтман; германскія імёны Eitel, Eidunn, Eitmann) паходзіць ад гоцкага aiths, стараверхненямецкага eid 'клясьціся, прысягаць'[2] або стараверхненямецкага eit 'агонь'[3], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[4].
Адпаведнасьць імя Эйтаўт германскаму імю Aitold сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглых у волости Дорсунишскои… а Довоина Еидовтовича… а Матея Еитовтовича… а Еитовта Бернуевича (26 студзеня 1516 году)[6]; в Опескои волости три земли на имя… Еитовтовщину (14 ліпеня 1525 году)[7]; земли пустовскихъ — Еитевтовщину (12 кастрычніка 1525 году)[8].
Носьбіты
рэдагаваць- Павал Айтаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[9]
У 1525 годзе ўпаміналася зямля Эйтаўтоўшчына (Ейтовтовщина) каля Браслава[10].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 46.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 45.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 26.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 179.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 395.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 12 (1522—1529). — Vilnius, 2001. P. 427.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 135, 315.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 297.