Эйсэльмээр
Э́йсэльмээр (па-нідэрляндзку: IJsselmeer) — штучнае прэснае возера ў Нідэрляндах, створанае на месцы былое затокі Зёйдэрзээ. Возера мяжуе з правінцыямі Фрысьляндам на паўночным усходзе, Флеваляндам на поўдні й усходзе, Паўночнай Галяндыяй на захадзе. Эйсэльмээр адлучанае ад Паўночнага мора 32-кілямэтровай дамбай Аўсьлёйтдэйк (Afsluitdijk) шырынёй каля 60 мэтраў. Вадаём атрымаў сваю назву ад ракі Эйсэлю, якая ўпадае ў яго празь невялічкае возера Кетэльмээр. Эйсэльмээр зьяўляецца найбуйнейшым паводле плошчы прэснаводным вадаёмам Заходняй Эўропы.
Возера
Эйсэльмээр
Эйсэльмээр | |||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У 1975 годзе Эйсэльмээр быў падзелены на дзьве часткі дамбай Маркерваарддэйк (Markerwaarddijk), у выніку чаго ўтварылася возера Маркермээр.
Пазьней, у 1986 годзе на месцы асушаных польдэрамі тэрыторыях была ўтворана новая нідэрляндзкая правінцыя Флевалянд.
Прызначэньне
рэдагавацьСёньня возера служыць важным сховішчам прэснае вады й выкарыстоўваецца для патрэбаў сельскае гаспадаркі, водазабесьпячэньня гарадоў. Магчымасьці возера шырока выкарыстоўваюцца для рэкрэацыі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭйсэльмээр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў