Эйсман (Эйсыман), Айсман, Ішман — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Eismann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Eyse + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Айсман, Эйсыман, Ішман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эйсман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Ісаман, пазьней Айсэман або Айсман (Isaman, Eisemann, Eismann[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова ісан- (эйс-, іс-) (імёны ліцьвінаў Ізбут, Ісавін, Эйсімонт; германскія імёны Isbodus, Isovin, Eisenmund) паходзіць ад гоцкага eisarn, германскага *isarna-, стараверхненямецкага îsarn, îsan 'жалеза'[3], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[4], германскага man 'чалавек'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ейсымонъ[6]; Eysman (XVIII—XX ст.)[7]; Wiktoria Ajsmanowicz (1815 год)[8]; Jeysmanówna Anna (22 жніўня 1837 году)[9]; Barbara Ejsmanowicz (1849 год)[10]; Jastrzemska Stanisława z Ejsymonów (11 траўня 1897 году)[11].

Носьбіты

рэдагаваць

У Беларусі адзначаюцца прозьвішчы Эйсман і Эйсыман[12].

Эйсман і Эйсмановіч (Ejsmanowicz) — прозьвішчы, гістарычна зафіксаваныя на тэрыторыі цяперашняй Летувы[13].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася сяло Ішманы (Ишманы) каля Прэнаў[14].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 170.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 972.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 161.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  6. ^ Гурская Ю. Древние фамилии в онимических системах славянских и балтийских языков // Respectus Philologicus. Т. 21 (26), 2012. P. 144.
  7. ^ Гурская Ю. А. Имена собственные Минщины c древними антропоосновами (ареальный аспект) // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 4. № 3, 2004. — Менск, 2004. С. 42.
  8. ^ Helianów (gr.-kat.), Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  9. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 73.
  10. ^ Krasne Sioło, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Сакалоўская А. Кальварыя. — Менск, 1997. С. 167.
  12. ^ Гурская Ю. А. К истории формирования древних фамилий: Эйсмонты // Карповские научные чтения: сб. науч. ст. Вып. 5: в 2 ч. Ч. 1 / редкол.: А. И. Головня (отв. ред.) [и др.] — Минск: «Белорусский Дом печати», 2011. С. 36—39.
  13. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 568.
  14. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 279.