Эдвіг (па-ангельску: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадох. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.

Кароль Эдвіг

Эдвіг стаў каралём калі яму было ўся чатырнаццаць гадоў пасьля сьмерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнаньне Данстана, галоўнага парадчыка пры двары свайго бацькі й дзядзькі.

Паводле хронікі, гэта здарылася пасьля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў сьвята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазьней яго жонка). Абражаны адсутнасьцю караля, Дунстан адшукаў яго й сілком прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую зьнявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнаньне.

З-за гэтага учынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мэрсіі й Нартумбрыі на чале з Ода, архіэпіскапам Кентэрбэрыйскім, абвясьцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга й Эльфгівы, пасьля чаго адпраіў маладую ў Ірляндыю. 1 кастрычніка 959 году кароль памёр пры невысьветлінных абставінах ва ўзросьце васемнаццаці гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Эдвігсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Эдрэд
Кароль Ангельшчыны
955-959
Наступнік
Эдгард