Шырын Акінэр

брытанская лінгвістка, дасьледніца Цэнтральнай Азіі і Беларусі

Шырын Акінэр (па-ангельску: Shirin Akiner; 16 чэрвеня 1943, Дака, Брытанская Індыя — 6 красавіка 2019) — брытанская лінгвістка, дасьледніца Цэнтральнай Азіі і Беларусі.

Шырын Акінэр
Shirin Akiner
Дата нараджэньня 16 чэрвеня 1943
Месца нараджэньня Сьцяг краіны або тэрыторыі Дака
Дата сьмерці 06 красавіка 2019 (75 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Лёнданскі ўнівэрсытэт
Занятак навукоўца, філёляг, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя, літаратура
Месца працы Школа ўсходніх і афрыканскіх дасьледаваньняў
Вядомая як дасьледніца кітабаў беларускіх татараў
Навуковая ступень доктар філязофіі

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Шырын нарадзілася ў ў Брытанскай Індыі ў сям’і пакістанскага даплямата і валійкі. Скончыла Лёнданскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «славянская філялёгія, турэцкая мова і літаратура». З 1974 выкладала ў Школе ўсходніх і афрыканскіх дасьледаваньняў Лёнданскага ўнівэрсытэту.

У 1980 року атрымала доктарскае званьне ва Унівэрсытэцкім коледжы Лёндану як дасьледніца спадчыны беларускіх татараў, абараніўшы дысэртацыю «Рэлігійная лексіка татарска-беларускага кітаба са збораў Брытанскай бібліятэкі»[1][2].

Першы муж загінуў у ДТЗ неўзабаве па нараджэньні іхняга сына Мэтына. У 1973 Шырын выйшла за Дэйвіда Мітчэла[3].

Памерла 6 красавіка 2019 року.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Шырын Акінэр ўклала шмат навуковых працаў па Ўзбэкістане і Казахстане, уваходзіла ў склад рэдкалегіі «Часопісу цэнтральнаазіяцкіх і каўкаскіх дасьледаваньняў».

Займалася таксама вывучэньнем сучаснай беларускай літаратуры, у тым ліку польскіх беларусаў, друкавалася ў «Journal of Belarusian Studies», падтрымлівала шчыльныя стасункі зь беларускай грамадой Вялікабрытаніі. У 1982 року ў Беластоку выйшла ейная праца «Сучасныя беларускія пісьменьнікі ў Польшчы»; у 1984 у Лёндане выдала ва ўласным перакладзе на ангельскую мову кнігу «Мініятуры» Сакрата Яновіча[2].

Выбраныя творы

рэдагаваць
  • Religious Language of a Belarusian Tatar Kitab: A Cultural Monument of Islam in Europe, 457 pp. Wiesbaden: Harrassowitz Verlag, 2009
  • Violence in Andijan, 13 May 2005: An Independent Assessment, 51pp. Johns Hopkins University, Uppsala University (Sweden), 2005. ISBN 91-85031-08-9.
  • The Caspian:Politics, Energy, Security, 405pp. RoutledgeCurzon (UK), 2004. ISBN 0-7007-0501-5.
  • Tajikistan: Disintegration or Reconciliation?, 95pp. Royal Institute of International Affairs (London), 2001. ISBN 1-86203-061-8.
  • The Formation of Kazakh Identity; From Tribe to Nation-State, 83pp. Royal Institute of International Affairs, 1995. ISBN 1-899658-03-3.
  • Resistance and Reform in Tibet edited by Robert Barnett and Shirin Akiner : C.Hurst 1994, Indiana University Press.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

У 2006 року Каралеўскае азіяцкае таварыства(en) ўзнагародзіла д-ра Акінэр памятным мэдалём сэра Пэрсі Сайкса за ўнёсак у вывучэньне Азіі[4].

У 2008 року стала Ганаровым стыпэндыятам Асацыяцыі Anciens Коледжу абароны НАТО[4].

У 2013 року атрымала прэмію Чынгіза Айтматава за шматгадовае вывучэньне Цэнтральнай Азіі[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць