Школьнае возера
Возера
Школьнае
Школьнае |
Школьнае, Камень, Каменскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Дзівы. Знаходзіцца ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці, за 20 км на паўночны ўсход ад места Лепеля. Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,49 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5,2 м, сярэдняя складае 3,2 м. Аб’ём вады 0,7 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км.
На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Камень.
Апісаньне
рэдагавацьКатлавіна авальная, выцягнутая ў кірунку з захаду на ўсход. Схілы вышынёй 3—5 мэтраў, разараныя, на поўдні месцамі да 15 мэтраў. Берагі пясковыя, забалочаныя, дзялянкамі сплавінныя. Абалона на поўначы і поўдні шырынёй 10—15 мэтраў, на захадзе і ўсходзе 150—250 мэтраў, забалочаная і парослая хмызьняком.
Дно да глыбіні 2—2,5 мэтраў пясковае, ніжэй глейкае і сапрапэлістае. Зарастае да глыбіні 2 мэтры.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 6 ручаёў, на ўсходзе выцякае ручай у возера Чаросава.
Флёра і фаўна
рэдагавацьУ возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, плотка, уклея, лінь, краснапёрка[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мыслівец І. Школьнае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 381.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 581 с.