Швэдзкая брама (Прыекулэ)
брама | |
Краіна | Латвія |
Месцазнаходжаньне | Прыекулэ |
Каардынаты | 56°26′50″ пн. ш. 21°35′36″ у. д. / 56.44722° пн. ш. 21.59333° у. д.Каардынаты: 56°26′50″ пн. ш. 21°35′36″ у. д. / 56.44722° пн. ш. 21.59333° у. д. |
Дата заснаваньня | канец XVII стагодзьдзя |
Будаваньне | канец XVII стагодзьдзя—1688 |
Статус | нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1] |
Швэдзкая брама | |
Швэдзкая брама на Вікісховішчы |
Швэдзкая брама (па-латыску: Zviedru vārti, па-нямецку: Schwedentor) — вартавае збудаваньне пры ўезьдзе ў Прыекульскі радавы маёнтак Корфаў.
Пабудаваны ў панскім маёнтку Корфаў у Прыекулэ, цяпер Латвія, у канцы XVII стагодзьдзя, дэкаратыўнае аздабленьне завершана ў 1688 годзе. Уяўляе сабой пабудаваны ў стылі раньняга барока двухпавярховы будынак з брамай і скразным праездам, які вядзе на гаспадарчы двор. Мае статус Дзяржаўнага помніку архітэктуры.
Першапачаткова выкарыстоўвалася для службовага памяшканьня ўнутранай варты. У 1952—1954 гадох будынак быў адрэстаўраваны паводле праекту архітэктара А. Трэйгуца.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- В. Чантурия, Й. Минкявичюс, Ю. Васильев, К. Алттоа. Белоруссия-Литва-Латвия-Эстония, «Искусство», М., 1986 г (рас.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Latvijas Vēstnesis (латыс.) — Latvijas Vēstnesis, 1993.