Шафра́н анка́рскі (па-лацінску: Crocus ancyrensis) — расьліна, якая адносіцца да роду шафран сямейства касачовых. Прарастае на поўначы і ў цэнтральнай частцы Турэччыны[1]. Вядома дзякуючы багатаму ўтрыманьню цукру і крухмалу.

Шафран анкарскі
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелКветкавыя
КлясаАднадольныя
АтрадСпарагакветныя
СямействаКасачовыя
РодШафран
ВідШафран анкарскі
Бінамінальная намэнклятура
Crocus ancyrensis

Расьліна звычайна квітнее зь лютага па красавік. Расьце каля скалаў, кустоў і хвоіных. Дасягае ў вышыню 10—12 см. Кветкі шафрану накіраваны ўверх і складаюцца з шасьці пялёсткаў. Расчыняючыся, кветкі прымаюць зорчатую форму. Вузкае лісьце шырынёй 0,5—1 мм выцягваецца ў даўжыню пасьля квітненьня. Цыбуліна пакрытая лускавінкамі з жорсткай сеткай, створанай спляценьнямі валокнаў абалонкі. З адной цыбуліны вырастае мноства кветак, ствараючы ілюзію букету. Кветкі маюць залаціста-жоўтую афарбоўку.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шафран анкарскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў