Шагдаскі нацыянальны парк
Шагдаскі нацыянальны парк (па-азэрбайджанску: Şahdağ Milli Parkı) — нацыянальны парк Азэрбайджану, які быў створаны 8 сьнежня 2006 году паводле ўказа прэзыдэнта Азербайджану Ільхама Аліева. Першапачатковая плошча парка складала 115900 га (1159 км²), займаючы тэрыторыю Кубінскага, Кусарскага, Ісмаілінскага, Габалінскага, Агускага і Шэмахінскага раёнаў. 8 ліпеня 2010 году тэрыторыя парку была пашырана да 130508,1 га (1305,081 км²).
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП | |
Гара Базардузю знаходзіцца ў нацыянальным парку | |
Разьмяшчэньне | Азэрбайджан |
---|---|
Каардынаты | 40°55′26″ пн. ш. 48°15′10″ у. д. / 40.92389° пн. ш. 48.25278° у. д.Каардынаты: 40°55′26″ пн. ш. 48°15′10″ у. д. / 40.92389° пн. ш. 48.25278° у. д. |
Заснаваны | 8 сьнежня 2006 |
Афіцыйны сайт | |
Парк разьмешчаны ў паўночнай частцы Азэрбайджану, недалёка ад мяжы з Расеяй на Каўказе. Самай высокай кропкай парку зьяўляецца гара Базардузю, яна ж зьяўляецца самай высокай кропкай Азэрбайджану. Сам нацыянальны парк зьяўляецца найбуйнейшым нацыянальным паркам ня толькі ў Азэрбайджане, але і на ўсім Каўказе.
Сусьветны банк выдзеліў крэдыт у памеры 17 млн даляраў і грантна 8 млн даляраў на стварэньне нацыянальнага парку, у той час як урад Японіі 8 млн даляраў у якасьці гранту для рэалізацыі праекту.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (азэрб.) (анг.)