Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-09
Вуліца Рэвалюцы́йная, гістарычная Ко́йданаўская — вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Высокі Рынак з Гарадзкім Валам. Існуе з XVI ст. Гістарычная назва вуліцы ўтварылася ад мястэчка Койданава, кірунак на якое яна паказвае. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі, відаць, у гонар кастрычніцкага перавароту.
Дамінантамі вуліцы былі комплексы кляштараў бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і рохітаў з касьцёлам Сьвятой Вэранікі, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама вежа-званіца калегіюму езуітаў, зруйнаваная савецкімі ўладамі. Да нашага часу захавалася мураваная забудова сярэдзіны XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў. Паралельна вуліцы, непадалёк знаходзяцца такія славутасьці Менску, як архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі і сядзіба Пшазьдзецкіх.
(артыкул цалкам…)