Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-04
Загляне сонца і ў наша аконца — беларуская выдавецкая суполка, заснаваная ў траўні 1906 году ў Пецярбургу. Паўстала з ініцыятывы выкладчыка Пецярбурскага ўнівэрсытэту Браніслава Эпімах-Шыпілы. Ставіла перад сабой асьветніцкія задачы.
Суполкай было выдадзена 38 кніжных найменьняў кірыліцай і лацінкай агульным накладам болей за 100 тысячаў асобнікаў. Сярод іх першыя падручнікі на беларускай мове «Беларуская чытанка, ці Першае чытаньне для дзетак беларусаў» Каруся Каганца, «Першае чытаньне для дзетак беларусаў» Цёткі, творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, пераклад паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча. Быў выпушчаны альманах «Маладая Беларусь».
(артыкул цалкам…)