Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2011-02
Беларускі клясычны правапіс або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Зьяўляецца першым унармаваным правапісам беларускай мовы і традыцыйным беларускім правапісам у сучасным разуменьні.
Першая нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу была зробленая Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе і знаходзілася ў афіцыйным ужытку да рэформы беларускага правапісу 1933 году. Назва «тарашкевіца» падкрэсьлівае большую блізкасьць правапісу да працы Браніслава Тарашкевіча 1918 году і, магчыма, зьявілася яшчэ да Другой сусьветнай вайны. Прыблізна з 1994 году як сынонім з прыярытэтным выкарыстаньнем ужываецца назва «клясычны правапіс».
У 2005 годзе з выхадам кнігі «Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў» была зьдзейсьненая сучасная нармалізацыя клясычнага правапісу. У 2007 годзе IANA надала тарашкевіцы ўласны моўны падтэг «tarask» (поўнае пазначэньне: be-tarask).
(артыкул цалкам…)