Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2010-12
«Пагоня» — герб Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага ў час княжаньня Вітаўта Вялікага. Традыцыйны нацыянальны герб беларусаў. Дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) і Рэспублікі Беларусь (1991—1995). Гэта выява ўзброенага вершніка на белым кані на чырвонай тарчы. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белую, чырвоную альбо сінюю тарчу з залатым шасьціканцовым крыжом. Зь левага боку ў вершніка ножны мяча, з-пад сядла зьвісае трохканцовая вупраж (у розныя часы яна мяняла свой колер зь сіняга да залаціста-жоўтага). З колераў «Пагоні» ўтвараецца нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг беларусаў.
14 траўня 2007 году ўрад Беларусі надаў гербу «Пагоня» статус нематэрыяльнай гістарычна-культурнай каштоўнасьці. З 10 красавіка 1990 году варыянт «Пагоні» («Віціс») зьяўляецца дзяржаўным гербам Летувы.
(артыкул цалкам…)