Шаблён:Актуальныя падзеі
Гэты шаблён абаронены ад рэдагаваньняў ананімнымі і новымі ўдзельнікамі. Прычына: Выкарыстоўваецца на Галоўнай старонцы. Зьмены шаблёну прапаноўвайце на старонцы абмеркаваньня, запытайце зьняцьце абароны, увайдзіце ці зарэгіструйцеся. Глядзіце сьпіс абароненых старонак. |
- Інфармацыя рэдактарам:
- Сказ мусіць адказваць на пытаньні хто?, што?, калі? і як?.
- Кожная навіна мае складацца з аднаго сказу. Дадайце ключавыя вікіспасылкі на апісваныя падзеі.
- Трымайцеся клясычнага правапісу.
- Датрымлівайцеся беларускай тыпаграфікі: адрозьнівайце выпадкі, калі трэба ставіць працяжнік (Alt+0151; —), а калі злучок (Alt+045; -). Карыстайцеся таксама беларускім двукосьсем („ і “). Паміж адналітарнымі скаротамі, ініцыяламі, а таксама між лікам і адзінкай вымярэньня карыстайцеся непарыўнымі прагаламі (
). - Карыстайцеся папярэднім праглядам. Калі зробіце памылку, гэта ўбачыць кожны наведнік галоўнай старонкі Вікіпэдыі!
- Нарвэжкі сталі пераможцамі чэмпіянату Эўропы па гандболе, перамогшы ў фінале датчанак зь лікам 31:23 (15 сьнежня).
- На прэзыдэнцкіх выбарах у Грузіі перамог кандыдат кіроўнае партыі Міхаіл Кавэлашвілі (14 сьнежня).
- Парлямэнт Паўднёвай Карэі ухваліў імпічмэнт прэзыдэнту краіны Юну Соку Ёлю (14 сьнежня).
- Індыец Гукеш Дамараджу стаў наймаладзейшым шахматным чэмпіёнам сьвету, перамогшы Дына Ліжэня ў апошняй партыі (12 сьнежня).
- Часопіс „Time“ назваў чалавекам 2024 году Дональда Трампа (12 сьнежня).
- Уладзімер Карызна атрымаў званьне Народнага паэта Беларусі (11 сьнежня).
- Каманда Макларэн упершыню з 1998 году стала ўладальніцай Кубка канструктараў Формулы-1 (8 сьнежня).
- У выніку наступу сырыйскія паўстанцкія групоўкі захапілі сталіцу, скончыўшы кіраваньне Башара Асада (8 сьнежня).
Памерлі: * Карын Аляль (69 гадоў)
- Юры Кулажанка (60 гадоў)
- Міціё Мамія (95 гадоў)
- Яўген Веліхаў (89 гадоў)
- Брыгіта Інгеборга Аліса (87 гадоў)